Эндрэ Адзі
Эндрэ Адзі | |
---|---|
Ady Endre | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | венг.: diósadi Ady András Endre |
Псеўданімы | венг.: Ida |
Дата нараджэння | 22 лістапада 1877[1][2][…] |
Месца нараджэння | Эрміндсент, Трансільванія, Аўстра-Венгрыя |
Дата смерці | 27 студзеня 1919[3][1][…] (41 год) |
Месца смерці | Будапешт, Каралеўства Венгрыя |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Berta Boncza[d] |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | |
Кірунак | symbolism[d] |
Жанр | вершы |
Мова твораў | венгерская |
Дэбют | Вершы (венг.: Versek). Дэбрэцэн, 1899 |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Э́ндрэ А́дзі, або А́ды (венг.: Ady Endre; 22 лістапада 1877, с. Эрміндсент, Аўстра-Венгрыя, цяпер Румынія — 27 студзеня 1919, Будапешт, Каралеўства Венгрыя) — венгерскі паэт, публіцыст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў вёсцы Эрміндсент (цяпер знаходзіцца ў румынскім жудзецы Сату-Марэ і пераназвана ў гонар паэта). Бацька Эндрэ Адзі — збяднелы трансільванскі дваранін Лёрынц Адзі (венг.: Ady Lőrinc) быў дробным землеўладальнікам, маці, Марыя Пастар (венг.: Pásztor Mária), адбывалася з сям'і пратэстанцкага прапаведніка.
Адукацыя Адзі атрымліваў спачатку ў рэфармацкай школе, якую скончыў з адзнакай, маючы толькі дзве адзнакі «добра» (па матэматыцы і старажытнагрэчаскай мове), а затым — на юрыдычным факультэце Дэбрэцэнскага ўніверсітэта. З 1899 года працаваў журналістам у мясцовай газеце Debreceni Hírlap да свайго пераезду ў Арадзю (венг.: Nagyvárad, рум.: Oradea).
Памёр 27 студзеня 1919 года ў Будапешце, пахаваны на могілках Керэпешы.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Першы зборнік «Вершы» (1899). У зборніках «Новыя вершы» (1906), «Кроў і золата» (1907), «Хацеў бы, каб мяне любілі» (1909), «На чале мерцвякоў» (1918), прасякнутых рэвалюцыйна-рамантычнай сімволікай, вытокі якой у фальклорных і біблейскіх вобразах, — непрыняцце тагачаснай рэчаіснасці, душэўная драма і пакуты чалавека XX ст., трагізм венгерскай гісторыі, пратэст супраць сусветнай вайны і адначасова вера ў ачышчальную сілу дэмакратычнай рэвалюцыі. У вершах традыцыі класічнай венгерскай паэзіі цесна перапляталіся з мадэрнісцкімі павевамі. Пасмяротны зборнік «Апошнія караблі» (1923)[8].
Пераклады
[правіць | правіць зыходнік]На беларускую мову асобныя яго вершы перакладалі М. Аляхновіч[9], М. Аўрамчык, М. Калачынскі, Ю. Свірка, Я. Семяжон, М. Хведаровіч[8].
Зноскі
- ↑ а б Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 20. — ISBN 978-2-221-06888-5
- ↑ Endre Ady // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ади Эндре // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ а б https://szabadkomuvesseg.hu/page/magyar-szabadkomuvesek
- ↑ https://epa.oszk.hu/00100/00181/00069/338.htm
- ↑ Ady füstbe ment jogászkodása — Nagyvárad: 2012. Праверана 7 чэрвеня 2021.
- ↑ а б Адзі Эндрэ. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- ↑ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Адзі Эндрэ. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эндрэ Адзі
- Нарадзіліся 22 лістапада
- Нарадзіліся ў 1877 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў жудзецы Сату-Марэ
- Нарадзіліся ў Транслейтаніі
- Памерлі 27 студзеня
- Памерлі ў 1919 годзе
- Памерлі ў Будапешце
- Пахаваныя на могілках Керэпешы
- Выпускнікі Будапешцкага ўніверсітэта
- Паэты паводле алфавіта
- Паэты Венгрыі
- Паэты XX стагоддзя
- Журналісты паводле алфавіта
- Журналісты Венгрыі
- Журналісты XX стагоддзя
- Пісьменнікі паводле алфавіта