Дэбрэцэнскі ўніверсітэт
Дэбрэцэнскі ўніверсітэт | |
---|---|
Debreceni Egyetem[1] | |
Арыгінальная назва | Debreceni Egyetem[1] |
Міжнародная назва | University of Debrecen |
Заснаваны | 1538 |
Рэктар | Zoltán Szilvássy[d][2] |
Студэнты | 32 000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Дэбрэцэн, Венгрыя |
Сайт | unideb.hu/portal/ |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дэбрэцэнскі ўніверсітэт (венг.: Debreceni Egyetem) — найбуйнейшая навучальная ўстанова ў Дэбрэцэне і адзін з вядучых універсітэтаў у Венгрыі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Годам заснавання лічыцца 1538 год, калі ў Дэбрэцэне быў адкрыты кальвінісцкі каледж. Установа шмат разоў трансфармавалася і рэарганізоўвалася. Першая ўніверсітэцкая ўстанова на базе дэбрэцэнскага каледжа сфарміравана ў 1912 годзе (Каралеўскі ўніверсітэт Дэбрэцэна), пазней ён быў падзелены.
Сучасны ўніверсітэт заснаваны ў 2000 годзе ў выніку зліцця трох універсітэтаў Дэбрэцэна — сельскагаспадарчага, медыцынскага і прыродазнаўчанавуковага Універсітэта імя Кошута. Станам на 2010-я гады ўніверсітэт прымае каля 32 тыс. студэнтаў, з іх больш за 2 тыс. — з замежжа, прафесарска-выкладчыцкі склад налічвае 1,7 тыс. супрацоўнікаў.
Вядомыя выпускнікі
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дэбрэцэнскі ўніверсітэт
- Афіцыйны партал універсітэта Архівавана 20 верасня 2017.