Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2021
Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2021 2021 IIHF World Championship | |
---|---|
Падрабязнасці чэмпіянату | |
Краіна правядзення | Латвія |
Гарады правядзення | Рыга |
Час правядзення | 21 мая — 6 чэрвеня |
Колькасць каманд | 16 |
← 2020 2022 → |
Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2021 года — 85-ы чэмпіянат свету быў запланаваны ў 2021 годзе адразу ў дзвюх краінах: Беларусі і Латвіі (Мінск і Рыга), але ў студзені 2021 года Беларусь была пазбаўлена права прымаць турнір. Спаборніцтвы адбываліся з 21 мая па 6 чэрвеня і завяршыліся перамогай зборнай Канады.
Выбар месца правядзення
[правіць | правіць зыходнік]На права правядзення чэмпіянату свету былі пададзены дзве заяўкі: адна сумесная заяўка Беларусі і Латвіі, другая — ад Фінляндыі.
Краіна | Вынік |
Беларусь / Латвія | 55 |
Фінляндыя | 52 |
Латвія ўжо прымала чэмпіянат свету ў 2006 годзе, а Беларусь прымала турнір у 2014 годзе.
Было таксама вырашана, што Фінляндыя прыме чэмпіянат у наступным годзе.
17 жніўня 2020 года прэм’ер-міністр Латвіі Артурс Крыш’яніс Карыньш заявіў, што з-за бягучай палітычнай сітуацыі ў Беларусі Латвія не можа праводзіць чэмпіянат разам з ёй, і заклікаў перанесці беларускую частку турніру ў іншую краіну[1]. 3 верасня Карыньш заявіў, што Латвія наогул гатовая прыняць чэмпіянат у адзіночку а за 4 месяцы у краіне здольныя падрыхтаваць другую арэну[2].
17 верасня Еўрапейскі парламент заклікаў нацыянальныя спартыўныя федэрацыі-краін ченаў ЕС адклікаць рашэнне аб правядзенні чэмпіянату свету па хакеі 2021 года ў Беларусі з-за «парушэнняў правоў чалавека»[3]. Спецыяльна для канчатковага рашэння па чэмпіянату свету Міжнародная федэрацыя па хакеі з шайбай стварыла экспертную камісію для падрыхтоўкі ўсебаковага агляду становішча спраў у Беларусі. У выніку, на падставе сваіх высноў эксперты падрыхтавалі даклад па сітуацыі ў Беларусі. Прэзідэнт Чэшскай федэрацыі хакея Тамаш Крал дапусціў, што федэрацыя можа адмовіцца пасылаць зборную на ЧС-2021[4]. Першапачаткова кіраўнік Федэрацыі хакея Расіі Уладзіслаў Траццяк выступаў за захаванне ЧС-2021 у Мінску, але ў канцы жніўня ён жа заявіў, што Расія гатовая прыняць чэмпіянат свету па хакеі 2021 года ў выпадку яго пераносу з іншай краіны[5].
18 верасня прэзідэнт ІІХФ Рэнэ Фазель заявіў, што «трывожна бачыць тое, што адбываецца ў Беларусі», і што «мы сутыкнуліся з палітычным ціскам, які ставіць пад сур’ёзны сумнеў правядзенне ЧС-2021 у Мінску»[6].
3 лістапада прэзідэнт Фінскай федэрацыі хакея Хары Нумеля сказаў, што чэмпіянат свету будзе даволі цяжка правесці ў Беларусі па прычыне, што «сітуацыя ў краіне пагаршаецца»[7]. Салідарнасць з прэзідэнтам ФФХ выказала член савета ІІХФ ад Польшчы, камісар Польскай хакейнай лігі Марта Завадска.
У пачатку лістапада платформа «Голас» правяла апытанне сярод беларусаў, ці варта праводзіць у краіне хакейны ЧС-2021. У апытанні прынялі ўдзел 420 075 чалавек. З іх 90,85 % выступілі за адмену спаборніцтва, 3,41 % прапанавалі не адмяняць ЧС, а 5,74 % рэспандэнтаў не змаглі даць адказ.
17 лістапада, напярэдадні пасяджэння праўлення ІІХФ, дзе прымуць канчатковае рашэнне па ЧС-2021, прадстаўнікі Свабоднага аб’яднання спартсменаў Беларусі запісалі відэазварот да кіраўніцтва ІІХФ з мэтай адмяніць ЧС-2021 у Мінску[8].
24 снежня члены Кангрэса ЗША і парламентарыі Еўрапарламента (усяго 86 чалавек) напісалі адкрыты ліст у адрас ІІХФ з патрабаваннем пазбавіць Мінск права правядзення бліжэйшага чэмпіянату свету[9].
5 студзеня 2021 года нямецкае выданне «Frankfurter Allgemeine Zeitung» апублікавала адкрыты ліст Сашы Філіпенкі да старшыні Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазеля, у якім пісьменнік задае нязручныя пытанні па правядзенні чэмпіянату свету па хакеі з шайбай у Мінску[10][11].
11 студзеня Рэнэ Фазель выправіўся на сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам[12], у прыватнасці, падчас якой прайшло абмеркаванне чэмпіянату свету[13], але затым быў раскрытыкаваны і вымушаны апраўдвацца[14].
Да 16 студзеня ад падтрымкі Чэмпіянату свету, калі ён пройдзе ў Беларусі, адмовіліся яго спонсары брэнд NIVEA і кампанія Škoda[15]. 17 студзеня да байкоту спонсараў чэмпіянату свету далучыўся брэнд Liqui Moly, які гэтак жа адмовіўся падтрымліваць сусветны форум у выпадку яго правядзення ў Мінску[16].
18 студзеня рашэннем ІІХФ турнір перанесены з Мінска, патлумачылі гэта пытаннямі бяспекі[17].
20 студзеня прадстаўнік Федэрацыі хакея Канады Дамінік Саян заявіў, што цалкам падтрымлівае рашэнне ІІХФ пазбавіць Мінск права правядзення чэмпіянату[18].
2 лютага ІІХФ вызначыла Латвію адзіным месцам правядзення ЧС-2021. Гэта патлумачана эпідэміялагічнымі складанасцямі, а таксама з тэхнічнымі прычынамі, якія прывялі да рашэння правесці турнір у адным горадзе.
Арэны
[правіць | правіць зыходнік]Матчы Чэмпіянату свету прыняла Рыга. Асноўным стадыёнам стала «Арэна Рыга». Там гуляюць каманды групы B, а таксама адбываюцца два чвэрцьфіналы, паўфінальны і медальны раўнды. Другім стадыёнам стаў Алімпійскі спартыўны цэнтр, пераабсталяваны ў лядовы каток. Там праходзяць матчы групы A і два чвэрцьфіналы[19].
Рыга | Рыга |
---|---|
Арэна Рыга Умяшчальнасць: 10 300 |
Алімпійскі спартыўны цэнтр Умяшчальнасць: 6 000 |
Удзельнікі
[правіць | правіць зыходнік]Удзельнічала 16 зборных каманд. У сувязі з рашэннем Спартыўнага арбітражнага суда па справе «Сусветнае антыдопінгавае агенцтва (ВАДА) супраць РУСАДА», зборная Расіі выступіла на турніры пад назвай і сцягам Алімпійскага камітэта Расіі[20]. Паколькі ў ніжэйшых дывізіёнах турніры не праводзіліся, ніводзін з удзельнікаў найвышэйшы дывізіён па выніках спаборніцтваў не пакідаў.
Папярэдні раўнд
[правіць | правіць зыходнік]Групы былі сфарміраваны 20 мая 2020 года[21].
Група А
[правіць | правіць зыходнік]М | Зборная | Г | П | ПА | ПА | П | ШЗ | ШП | РШ | А |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Каманда АКР | 7 | 5 | 1 | 0 | 1 | 28 | 10 | +18 | 17 |
2 | Швейцарыя | 7 | 5 | 0 | 0 | 2 | 27 | 17 | +10 | 15 |
3 | Чэхія | 7 | 3 | 2 | 0 | 2 | 27 | 18 | +9 | 13 |
4 | Славакія | 7 | 4 | 0 | 0 | 3 | 17 | 22 | -5 | 12 |
5 | Швецыя | 7 | 3 | 0 | 1 | 3 | 21 | 14 | +7 | 10 |
6 | Данія | 7 | 2 | 1 | 1 | 3 | 13 | 15 | -2 | 9 |
7 | Вялікабрытанія | 7 | 1 | 0 | 1 | 5 | 13 | 31 | -18 | 4 |
8 | Беларусь | 7 | 1 | 0 | 1 | 5 | 10 | 29 | -19 | 4 |
Група B
[правіць | правіць зыходнік]М | Зборная | Г | П | ПА | ПА | П | ШЗ | ШП | РШ | А |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | ЗША | 7 | 6 | 0 | 0 | 1 | 21 | 8 | +13 | 18 |
2 | Фінляндыя | 7 | 4 | 2 | 1 | 0 | 19 | 10 | +9 | 17 |
3 | Германія | 7 | 4 | 0 | 0 | 3 | 22 | 14 | +8 | 12 |
4 | Канада | 7 | 3 | 0 | 1 | 3 | 19 | 18 | +1 | 10 |
5 | Казахстан | 7 | 2 | 2 | 0 | 3 | 22 | 18 | +4 | 10 |
6 | Латвія | 7 | 2 | 0 | 3 | 2 | 15 | 16 | -1 | 9 |
7 | Нарвегія | 7 | 2 | 1 | 0 | 4 | 17 | 21 | -4 | 8 |
8 | Італія | 7 | 0 | 0 | 0 | 7 | 11 | 41 | -30 | 0 |
Плэй-оф
[правіць | правіць зыходнік]Чвэрцьфінал | |||||||||||||
В1 | ЗША | 6 | |||||||||||
А4 | Славакія | 1 | Паўфінал | ||||||||||
B1 | ЗША | 2 | |||||||||||
Чвэрцьфінал | B4 | Канада | 4 | ||||||||||
А2 | Швейцарыя | 2 | |||||||||||
В3 | Германія | 3 | Фінал | ||||||||||
ПФ2 | Фінляндыя | 2 | |||||||||||
Чвэцьфінал | ПФ1 | Канада | 3 | ||||||||||
А1 | Каманда АКР | 1 | |||||||||||
В4 | Канада | 2 | Паўфінал | Гульня за бронзу | |||||||||
B2 | Фінляндыя | 2 | ПФ1 | ЗША | 6 | ||||||||
Чвэрцьфінал | В3 | Германія | 1 | ПФ2 | Германія | 1 | |||||||
В2 | Фінляндыя | 1 | |||||||||||
А3 | Чэхія | 0 |
Скандалы
[правіць | правіць зыходнік]Спаборніцтвы адбываліся на фоне забароны ВАДА на выкарыстанне расійскага сцяга ў месцах правядзення спартыўных мерапрыемстваў. 24 мая ў Рызе расійскі сцяг, які разам са сцягамі іншых краін быў размешчаны ў цэнтры горада, мэр Рыгі Марціньш Стакіс зняў і замяніў на сцяг з сімволікай Алімпійскага камітэта Расіі[22].
У той жа дзень замянілі дзяржаўны чырвона-зялёны сцяг Беларусі на бел-чырвона-белы. Мэр Рыгі разам з міністрам замежных спраў Латвіі зрабілі гэта, паколькі «сцяг, які сімвалізуе рэжым, што ажыццяўляе дзяржаўны тэрарызм, недарэчны ў гарадскім асяроддзі Рыгі»[23].
Амбасадар Латвіі быў неадкладна запрошаны ў Міністэрства замежных спраў Беларусі ў сувязі з «абразай дзяржаўнага сцяга Беларусі» ў Рызе. Паслу Латвіі прапанавалі пакінуць Беларусь на працягу сутак. Усяму дыпламатычнаму і адміністрацыйна-тэхнічнаму складу пасольства таксама прапанавана пакінуць Беларусь — на працягу 48 гадзін. У адказ на гэта Латвія высылае ўсіх беларускіх дыпламатаў[24].
Пасля просьбы кіраўніка Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) Рэнэ Фазеля вярнуць на флагштокі дзяржаўнае палотнішча Беларусі альбо выдаліць сцягі IIHF мэр Рыгі выразіў гатоўнасць да выдалення сцягоў IIHF[25]. Адэкватнай палітычнай рэакцыяй і сігналам аб тым, што Латвія не прызнае кіраўніцтва Беларусі, 25 мая назваў Прэзідэнт Латвіі Эгілс Левіц інцыдэнт з заменай дзяржаўнага сцяга Беларусі падчас Чэмпіянату свету па хакеі[26].
25 мая ўрад Латвіі ўвёў абмежаванні на авіязносіны з Беларуссю. Аргкамітэт чэмпіянату спадзяваўся, што ўдасца арганізаваць вылет у Мінск для беларускай зборнай. Для гэтага, паводле яго слоў, была неабходная афіцыйная просьба з боку беларускіх уладаў, аднак тыя з запытам не звярнуліся. Калі зборная Беларусі завяршыла выступленне, стала вядома, што яна вернецца дадому на аўтобусе, а не на самалёце[27][28].
Генпракуратура Беларусі завяла крымінальную справу на мэра Рыгі і міністра замежных спраў Латвіі. 2 ліпеня стала вядома, што Расія закрыла ўезд у краіну мэру Рыгі Марціньшу Стакісу[29].
Зноскі
- ↑ Финляндия рассмотрит возможность перенять часть чемпионата мира по хоккею 2021 года (руск.). Press.lv (20 жніўня 2020). Праверана 18 лістапада 2020.
- ↑ Латвия официально призвала перенести ЧМ по хоккею из Беларуси (руск.). LSM.lv (3 верасня 2020). Праверана 18 лістапада 2020.
- ↑ Европарламент призвал отозвать решение о проведении ЧМ по хоккею 2021 года в Белоруссии (руск.). ТАСС (17 верасня 2020). Праверана 18 лістапада 2020.
- ↑ Президент хоккейной федерации: Возможно, не отправлю свою команду на ЧМ в Минске (руск.)(недаступная спасылка). Sport Zinas (17 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2022. Праверана 18 лістапада 2020.
- ↑ Третьяк рассказал о готовности России провести ЧМ-2021 вместо Белоруссии (руск.). MΣTAratings (31 жніўня 2020). Праверана 18 лістапада 2020.
- ↑ Q&A with the IIHF President (англ.). International Ice Hockey Federation (18 верасня 2020). Праверана 18 лістапада 2020.
- ↑ Valko-Venäjän urheiluväeltä karu esimerkki, miten Leijonien pelaajat olisivat vastuussa ihmiskohtaloista – maassa alkaa uusi yritys kammeta jääkiekon MM-kisat pois Minskistä (фін.). yle.fi (3 лістапада 2020). Праверана 18 лістапада 2020.
- ↑ «Я была задержана, потому что имею сердце» (руск.). САС у Instagram (17 лістапада 2020). Праверана 18 лістапада 2020.
- ↑ Члены Конгресса США призвали ИИХФ лишить Минск ЧМ-2021: «Безопасность спортсменов под угрозой» (руск.). Sports.ru (24 снежня 2020). Праверана 24 снежня 2020.
- ↑ Sasha Filipenko. «Genügen 450 Folter-Fälle nicht?» (ням.). Frankfurter Allgemeine Zeitung (5 студзеня 2021). Праверана 5 студзеня 2021.
- ↑ Саша Філіпенка — Рэнэ Фазелу: вы ўжо ўзялі з Лукашэнкам слова, што яго сабакі не будуць забіваць за іншыя сцягі? . Новы Час (5 студзеня 2021). Праверана 5 студзеня 2021.
- ↑ 'Hello, My Dear': Lukashenka’s Warm Hug For International Ice Hockey Chief Leaves Belarusian Opposition, Activists Steaming Mad — Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода, 12 студзеня 2021
- ↑ Рэнэ Фазэль прыляцеў у Мінск, дзе сустрэўся з Лукашэнкам, Наша Ніва, 11-01-2021
- ↑ sportschau.de
- ↑ sport.tut.by Архівавана 31 студзеня 2021.
- ↑ Еще один спонсор откажется от поддержки ЧМ-2021, если турнир пройдет в Белоруссии (руск.). Спорт Экспресс (17 студзеня 2021). Праверана 18 студзеня 2021.
- ↑ iihf.com
- ↑ Федерация хоккея Канады поддержала решение перенести ЧМ из Минска (руск.). Спорт Экспресс (20 студзеня 2021). Праверана 24 студзеня 2021.
- ↑ nn.by
- ↑ https://fhr.ru/news/item/77896/
- ↑ Groups for Minsk & Riga 2021 (англ.). International Ice Hockey Federation (20 мая 2020). Праверана 17 лістапада 2020.
- ↑ nn.by
- ↑ nn.by
- ↑ nn.by
- ↑ Радыё Свабода Архівавана 25 мая 2021.
- ↑ nn.by
- ↑ by.tribuna.com
- ↑ nn.by
- ↑ mid.ru