Рыгор Юр’евіч Азаронак
Рыгор Азаронак | |
---|---|
руск.: Григорий Юрьевич Азарёнок | |
Імя пры нараджэнні | Рыгор Юр’евіч Азаронак |
Род дзейнасці | прапагандыст |
Дата нараджэння | 18 кастрычніка 1995 (29 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Юрый Уладзіміравіч Азаронак |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Узнагароды і прэміі |
Рыгор Юр’евіч Азаронак (нар. 18 кастрычніка 1994, Мінск) — прапагандыст рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі, стваральнік сюжэтаў на «Сталічным тэлебачанні» падчас пратэстаў 2020—2021 гадоў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і тэлепрапагандыста Юрыя Азаронка. Навучаўся ў Акадэміі мастацтваў на рэжысёра, пасля чаго служыў у войску у 56-й асобным палку сувязі ВПС і войск СПА на пасадзе механіка-тэлефаніста апаратнай П-261 «Мушкат»[1] і даслужыўся да звання яфрэйтара[2]. Пазней Рыгор Азаронак сцвярджаў, што міністр абароны Беларусі прысвоіў яму званне лейтэнанта запасу[3].
Да 2020 года асвятляў рэгіянальныя падзеі на беларускім дзяржаўным тэлебачанні, але падчас кампаніі па выбарах прэзідэнта 2020 года пачаў здымаць сюжэты на палітычныя тэмы[4].
Пасля брутальнага разгону пратэстаў Рыгор Азаронак 20 лістапада 2020 года быў уключаны ў санкцыйныя спісы Латвіі, Літвы і Эстоніі[5]. 2 снежня 2021 года ён трапіў у санкцыйны спіс Вялікабрытаніі[6]. У 2022 годзе да санкцый супраць Азаронка далучыліся Канада[7], Еўрапейскі Саюз (гл. Чорны спіс Еўрасаюза) і Швейцарыя[8], у 2023 годзе — Украіна[9]. За антыўкраінскую прапаганду ў сакавіку 2021 года Азаронак таксама быў унесены ў базу «Міратворца».
Прапагандысцкая актыўнасць пасля 2020 года
[правіць | правіць зыходнік]У красавіку 2020 года Азаронак агучыў канспіралагічную версію пра паходжанне каранавіруса COVID-19, звязаўшы яго з бактэрыялагічнай зброяй ЗША, і пахваліў пасіўную пазіцыю рэжыму Лукашэнкі па супрацьдзеянню пандэміі[10].
Азаронак публічна абвінавачваў перадвыбарчы штаб Святланы Ціханоўскай у намерах пабудаваць у Беларусі «балотны канцлагер» і планах па арганізацыі масавых беспарадкаў, параўноўваў пратэстоўцаў з нацыстамі[11], пашыраў канспіралагічныя версіі адносна прычын масавых пратэстаў супраць рэжыму Лукашэнкі[12]. Неназваных былых супрацоўнікаў беларускага дзяржаўнага тэлебачання Рыгор Азаронак абвінаваціў у дэманстратыўным звальненні і далучэнні да пратэстаў узамен на «вялікія грошы»[4].
У верасні 2020 года Рыгор Азаронак зняў тэлесюжэт пра нібыта камфортныя ўмовы ўтрымання ў ізалятары на Акрэсціна, дзе, паводле шматлікіх сведчанняў, адбываліся катаванні затрыманых пратэстоўцаў[13]. Тэлесюжэт выклікаў шматлікую крытыку ў СМІ[14][15]. За сюжэт пра пахаванне Рамана Бандарэнкі, пратэстоўца, які загінуў пасля збіцця супрацоўнікамі лукашэнкаўскіх спецслужбаў, на Азаронка падала ў суд маці забітага. У сюжэце Азаронка выкарыстоўваліся матэрыялы тайнага праслухоўвання яе тэлефонных размоў[16].
11 студзеня 2021 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 13 «Аб узнагароджанні» медалём «За адвагу» Рыгора Азаронка «за высокі прафесіяналізм, вялікі асабісты ўклад у развіццё дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі і нацыянальнай журналістыкі»[17]. 16 студзеня 2021 года Лукашэнка асабіста ўручыў медаль Азаронку на прыёме ў выставачным цэнтры «БелЭкспа»[18].
Усходняя аператыўная група стратэгічных зносін зазначыла як прыклад прапаганды ў Беларусі перадачы Азаронка на канале «СТБ», у якіх дэзынфармацыя суправаджаецца мовай нянавісці[19].
Датычны да разгрому беларускага незалежнага кніжнага выдавецтва «Янушкевіч». 16 мая 2022 года выдавецтва «Янушкевіч» адкрыла ўласную кнігарню «Кнігаўка» ў Мінску па вуліцы Змітрака Бядулі, 6. У гэты ж дзень у кнігарню прыйшлі прапагандысты рэжыму Лукашэнкі Рыгор Азаронак і Людміла Гладкая, якія спрабавалі правакаваць Андрэя Янушкевіча абсурднымі пытаннямі пра змест кніг, а таксама скардзіліся на пераважную беларускамоўнасць асартыменту[20]. Сярод іншых правакацый, Азаронак назваў савецкага і літоўскага генерал-лейтэнанта Вінцаса Віткаўскаса, выяўленага ў адной з кніг выдавецтва, ветэранам СС[21]. Увечары таго ж дня ў кнігарню прыйшлі з ператрусам сілавікі рэжыму Лукашэнкі, былі затрыманыя дырэктар Андрэй Янушкевіч і супрацоўніца кнігарні, кніжная блогерка Настасся Карнацкая[22]. 17 мая стала вядома, што сілавікамі былі канфіскаваныя 200 кніг, 15 выданняў нібыта «будуць аддадзеныя на экспертызу»[23]. Андрэй Янушкевіч быў асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту[24], Настасся Карнацкая была асуджаная на 13 сутак за нібыта «дробнае хуліганства»[25].
У кастрычніку 2023 года на старонках «Мінскай праўды» Азаронак назваў крымінальную справу супраць Рады БНР, заведзеную ў Беларусі, справай «на ўсіх мярзотнікаў і гандляроў сумленнем і краінай, што здрадзілі вялікім продкам. Крымінальная справа на Бураўкіна, Алексіевіч і Быкава. Крымінальная справа на Шушкевіча. Гэта крымінальная справа на ўсё нацысцка-іудскае гняздо, якое вылезла з чорнай плямы Гарбачова»[26].
Зноскі
- ↑ СТБ. Корреспондент СТВ рассказал, каково это – почти год проходить срочную службу в армии (руск.)(недаступная спасылка) (27 сакавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2020. Праверана 2022-1-18.
- ↑ Памятаеце прапагандыста Азаронка з 1990-х? Цяпер яго сын падрос і пляжыць апазіцыю ў эфіры СТБ . Наша Ніва. Праверана 8 кастрычніка 2023.
- ↑ СТБ. Правда ли, что был руководителем ДК? Григорий Азарёнок про службу в армии (руск.)(недаступная спасылка) (9 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2021. Праверана 2022-1-18.
- ↑ а б ОВСЕПЬЯН, Ирина. Журналист и ведущий СТВ Григорий Азаренок рассказал о психологии «невероятных» и работе в толпе (руск.) . www.sb.by (20 лістапада 2020). Праверана 8 кастрычніка 2023.
- ↑ Литва, Латвия и Эстония расширили санкционные списки беларусских чиновников (руск.). Reform.by (20 лістапада 2020). Праверана 5 верасня 2021.
- ↑ ЗША, Канада і Брытанія ўвялі новыя санкцыі супраць Беларусі . Наша Ніва (2 снежня 2021). Праверана 11 снежня 2021.
- ↑ Канада расширила санкции против белорусских властей (руск.). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2022. Праверана 27 красавіка 2022.
- ↑ Швейцарыя далучылася да санкцый Еўрасаюза супраць Беларусі і Расіі . Новы Час (10 чэрвеня 2022).
- ↑ АЗАРЬОНОК Григорій Юрійович - біографія, досьє, активи | Війна і санкції (укр.)(недаступная спасылка). sanctions.nazk.gov.ua. Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2023. Праверана 8 кастрычніка 2023.
- ↑ Дзяржаўнае ТБ: Беларусь — не істэрычная паненка-падлетак, што схавала твар пад маскай . Наша Ніва. Праверана 8 кастрычніка 2023.
- ↑ «Это один из самых жестких фейков»: Как я читал весь трэш официальной пропаганды(недаступная спасылка). The Village Беларусь (29 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2021. Праверана 8 кастрычніка 2023.
- ↑ Белорусам поведали о мистической войне против Лукашенко (руск.). Lenta.RU. Праверана 8 кастрычніка 2023.
- ↑ Владыко, Александр. «Здесь никого не били». Руководство ЦИП на Окрестина приняло журналистов СТВ с экскурсией - Лайфстайл Onlíner (руск.)(недаступная спасылка). Onlíner (14 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2021. Праверана 8 кастрычніка 2023.
- ↑ REFORM.by. Начальник ЦИП на Окрестина: изолятор заполнен на 90-100% (руск.) . REFORM.by (14 верасня 2020). Праверана 8 кастрычніка 2023.
- ↑ Репортаж СТВ из Окрестина. Почему зрители оставили так много гневных комментариев? Архівавана 21 красавіка 2021. [Рэпартаж СТВ з Акрэсціна. Чаму гледачы пакінулі так шмат гнеўных каментарыяў?] — Media IQ, 17 верасня 2020 г.
- ↑ Беларусь: мать Романа Бондаренко подала в суд на журналиста – DW – 26.11.2020 (руск.). dw.com. Праверана 8 кастрычніка 2023.
- ↑ А. Лукашэнка (13 студзеня 2021). "Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 студзеня 2021 г. № 13 «Аб узнагароджанні»" (PDF). Прэс-служба прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Архівавана з арыгінала (PDF) 25 чэрвеня 2021. Праверана 1 мая 2021.
- ↑ "Аляксандр Лукашэнка: Беларусы былі і будуць адным народам". Газета «Звязда». 17 студзеня 2021. Праверана 1 мая 2021.
- ↑ Disinformation Fuels Hate on Belarusian TV (англ.). Усходняя аператыўная група стратэгічных зносін (28 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2021. Праверана 8 ліпеня 2021.
- ↑ У першы ж дзень працы «Кнігаўкі» ў Мінску прыйшлі прапагандысты і сілавікі(недаступная спасылка). budzma.org (17 мая 2022). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2022.
- ↑ Михаил Полозняков. «Вы еще не читали эту книгу, а уже делаете оценки». Перед обыском в книжном магазине туда пришли Азаренок и Гладкая (руск.)(недаступная спасылка). mediazona.by (16 мая 2022).
- ↑ Анна Колмач. Гарри Поттер и «фашистская клоака». Как власти ищут экстремизм на книжных полках (руск.)(недаступная спасылка). mediazona.by (17 мая 2022).
- ↑ Пасля ператрусу сілавікі затрымалі выдаўца Янушкевіча і супрацоўніцу кнігарні «Кнігаўка», забралі 200 кніг . nashaniva.com (17 мая 2022).
- ↑ Выдаўцу Андрэю Янушкевічу далі 10 сутак . nashaniva.com (17 мая 2022).
- ↑ Прадавачку кнігарні «Кнігаўка» асудзілі за «дробнае хуліганства» . nashaniva.com (18 мая 2022).
- ↑ За что Рада БНР попала под статью Уголовного кодекса. Все точки над і расставил Азарёнок (руск.) . Минская правда (6 кастрычніка 2023). Праверана 8 кастрычніка 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сюжэты Рыгора Азаронка на сайце тэлеканала СТВ Архівавана 10 студзеня 2021. (руск.)
- Рыгор Азаронак на сайце «Міратворца»