Савецкая рэспубліка
Выгляд
Савецкая рэспубліка — асаблівы тып рэспубліканскай формы праўлення, аснову якой складаюць асаблівыя прадстаўнічыя органы — Саветы. Рэспубліка такога роду ўпершыню ўзнікла ў Расіі ў 1917 годзе і затым была створана яшчэ ў шэрагу сацыялістычных дзяржаў. У выніку краху камуністычных рэжымаў назіралася адмова ад савецкай формы праўлення на карысць іншых формаў рэспубліканскай улады[1].
Існавалі 3 віды савецкіх рэспублік:
- Савецкія рэспублікі, у якіх вышэйшы орган улады — З’езд Саветаў (БНСР, Літбел ССР, СССР да 1936 года, Рэспубліка Іскалата).
- Савецкія рэспублікі, у якіх вышэйшы орган улады — Вярхоўны Савет (СССР пасля 1936, Тувінская Народная Рэспубліка).
- Савецкія рэспублікі, у якіх адзіным вышэйшым органам улады з’яўляліся Саветы (Рэспубліка Найсаара, Савецкі Лімерык і інш.).
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- https://lektsii.org/7-93890.html
- http://region-history.ru/ Архівавана 27 красавіка 2014.
- http://www.situation.ru/app/rs/lib/ussr100/ussr1006.htm#hdr_13 Архівавана 4 красавіка 2008.