Парламент
Выгляд
Заканадаўчая ўлада |
---|
З'яўляецца часткай праекта |
|
Парла́мент (англ.: parliament, фр.: parlement, ад parler — казаць) —
- агульная назва вышэйшага прадстаўнічага і заканадаўчага органа ў дэмакратычных дзяржавах. У гэтым сэнсе тэрмін парламент ужываецца ў канстытуцыях Украіны, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана.
- Уласнае найменне для пазначэння вышэйшага прадстаўнічага органа. Ужываецца ў Беларусі, Малдове, Грузіі, Бельгіі, Казахстане, Вялікабрытаніі, Грэцыі, Італіі, Канадзе, Румыніі, Францыі, Чэхіі і іншых краінах.
Парламент лічыцца прадстаўнічым органам, то-бок ён прадстаўляе волю насельніцтва. Гэтая якасць парламента выцякае са спосабу яго фармавання — усеагульных выбараў. У сучасных дзяржавах парламенты, як правіла, нададзеныя ўладай прымаць законы, у той або іншай меры фармаваць і кантраляваць выканаўчую ўладу (напрыклад, выносіць вотум недаверу ўраду і ажыццяўляць працэдуру імпічменту прэзідэнта).