Крыштоф Весялоўскі
Крыштоф Весялоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Станіслаў Сапега | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Людвік Радзівіл | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1580 | ||||||
Смерць | 19 красавіка 1637[2][3] | ||||||
Род | Весялоўскія | ||||||
Бацька | Пётр Весялоўскі | ||||||
Маці | Соф’я з Любамірскіх[d] | ||||||
Жонка | Аляксандра Марыяна з Сабескіх | ||||||
Дзеці | няма |
Крыштоф Весялоўскі (? — 19 красавіка 1637) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Падстолі (1600—1604), стольнік (1604—1620) і крайчы вялікі літоўскі (1620—1622), маршалак надворны літоўскі (1622—1635) і вялікі літоўскі (з 1635).
Трымаў Мельніцкае, Тыкоцінскае і Суражскае староствы, адміністратар Гарадзенскай эканоміі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Прадстаўнік шляхецкага роду Весялоўскіх герба «Агеньчык» зменены, сын Пятра, таксама маршалка вялікага літоўскага, і Соф’і з Любамірскіх.
Займаў шэраг дзяржаўных пасадаў, у тым ліку цівуна віленскага, гараднічага гарадзенскага і ляснічага новагародскага. Неаднаразова абіраўся паслом на соймы, іхні маршалак у 1609 і 1618 гадах.
Удзельнічаў у войнах з Масковіяй, Швецыяй і Асманскай імперыяй. Браў удзел у выправе на Швецыю ў 1598 годзе, у часе якой ягоны карабель пацярпеў крушэнне.
Прыхільнік Жыгімонта Вазы, падчас рокашу Зебжыдоўскага (1606—1609) актыўна яго падтрымліваў. Сойм 1620 года прызначыў яго камісарам для размежавання Падляшскага і Берасцейскага ваяводстваў.
Фундаваў кляштар брыгітак у Горадні, а таксама касцёлы ў Лунне, Квасах, Завадарах і інш. Заснаваў шпіталь для жаўнераў у Тыкоціне.
У шлюбе з Аляксандрай Марыянай Сабескай дзяцей не меў, выхоўваў прыёмную дачку і сваячку Грызельду з Вадынскіх (жонка Яна Станіслава Сапегі, захаваўся яе партрэт).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Радаман А. Весялоўскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 405. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 4. — Мінск, 1997
- Нарадзіліся ў 1580 годзе
- Памерлі 19 красавіка
- Памерлі ў 1637 годзе
- Весялоўскія
- Асобы
- Сенатары Рэчы Паспалітай
- Маршалкі вялікія літоўскія
- Маршалкі надворныя літоўскія
- Крайчыя вялікія літоўскія
- Падстоліі вялікія літоўскія
- Стольнікі вялікія літоўскія
- Адміністратары Гарадзенскай эканоміі
- Цівуны віленскія
- Маршалкі Сойма Рэчы Паспалітай
- Гараднічыя гарадзенскія
- Старосты мельніцкія
- Старосты тыкоцінскія