Перайсці да зместу

Ян Станіслаў Сапега

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Станіслаў Сапега
польск.: Jan Stanisław Sapieha
Ян Станіслаў Сапега
Ян Станіслаў Сапега
Герб «Ліс»
Герб «Ліс»
Вялікі маршалак літоўскі
1621 — 1635
Папярэднік Пётр Весялоўскі
Пераемнік Крыштаф Весялоўскі

Нараджэнне 25 кастрычніка 1589(1589-10-25)[1][2]
Смерць 10 красавіка 1635(1635-04-10)[1][2][…] (45 гадоў)
Месца пахавання
Род Сапегі
Бацька Леў Сапега[2]
Маці Дарота з Фірлеяў[d][2]
Жонка Ганна Схаластыка з Хадкевічаў[d][2] і Грызельда з Вадынскіх[2]
Дзеці Караль Сапега[d][4]
Веравызнанне каталіцтва
Адукацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ян Станіслаў Сапега (25 кастрычніка 1589, Маладзечна10 красавіка 1635, Ляхавічы) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Падстолі вялікі літоўскі (16111617), маршалак надворны літоўскі (16171621) і вялікі літоўскі1621)[5]; староста слонімскі1605).

Грызельда з Вадынскіх. Невядомы мастак, XVII ст.

Паходіў з чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Льва Сапегі, канцлера вялікага літоўскага, і Даратэі Фірлей (з роду Збаражскіх). Меў братоў Крыштафа Міхала і Казіміра Льва.

Навучаўся ў Віленскай акадэміі, езуіцкім калегіуме ў Брунсбергу, Вюрцбургскім, Падуанскім, Балонскім універсітэтах[6].

8 жніўня 1618 г. Я. С. Сапега падпісвае прывілей на заснаванне побач з Друяй новага горада пад назвай Сапежын, разлічваючы ператварыць яго ў значны рамесны, гандлёвы і абарончы пункт. Сапежын атрымаў магдэбургскае права.

Браў удзел у выправе Жыгімонта Вазы на Смаленск, а таксама ў вайне супраць Швецыі1625), дзе аднак не выявіў ваеннага майстэрства.

Неаднаразова абіраўся паслом на соймы. У 16121613 выконваў дыпламатычныя даручэнні Рэчы Паспалітай у Італіі. У 1630 знаходзіўся пры імператарскім двары ў Вене.

У 1633 г. пасля смерці бацькі становіцца спадкаемцам Ружанскага палаца, але праз два гады памірае.

Двойчы браў шлюб: першай жонкай была Ганна Схаластыка з Хадкевічаў, другой — Грызельда з Вадынскіх.

Зноскі