Ягоўд
Ягоўд лац. Jagoŭd / Jahoŭd | |
Agold Ágautr | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Agi + Wald Agi + Goldo Agi + Gaudo |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Яголд, Ягольт, Акулд, Ягаўд, Ягалд, Ягаўт |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Ягоўд» |
Ягоўд (Яголд, Ягольт, Акулд) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Ягаўд (Ягалд, Ягаўт).
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Агалд, Егалд, Егалт або Еколт, пазьней Эгальд (Agold[1], Ecgold[2], Egolt, Eccolt[3], Egold[4][5]) — імя германскага паходжаньня[6]. Іменная аснова ег- (аг-, ек-) (імёны ліцьвінаў Ягвін, Ягінт; германскія імёны Egwinus, Egind) паходзіць ад гоцкага agis 'страх' або agja 'вастрыё, меч'[7], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[8]. Апроч таго, адзначалася старажытнае паўночнагерманскае імя Ágautr (Á-gautr)[9][10].
У Прусіі бытавала імя Ягаўд: Jagawde (1386 год)[11].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Jagaüde von Girmow… Jogawde vnd Jocun of Tracken (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах)[12]; дворецъ свои Овчининъскии, в Зофеи Якгольтовны купленыи (4 лістапада 1546 году)[13]; Jan Dawidowicz Jagowd na miejscu Dawida Jagowda… Stanisław Jagowd (1667 год)[14]; Ród Jagowdów Andruszkańców[15], Krzysztof Jagowd[16], Mikołaj Surwidz Jagowd… Kazimierz Jagowd[17], po PP. Sarwiciach Jagowdach[18] (1690 год); Marianna Jagowt (1797 год)[19]; Akułdowicz Jakub (1799 год)[20]; Jagołd (1805 год)[21].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Аляксандар Габрыелавіч Ягоўдавіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1588 і, відаць (як Яноўдавіч), у 1591 годзе[22]
Яголды (Jagołd) гербу Лебедзь — літоўскі шляхецкі род[23].
Ягаўды гербу Любіч — літоўскі шляхецкі род, які меў уладаньні на Жамойці.
Ягаўды (Ягоўды) з Сарыня — літоўскі шляхецкі род[24].
Ягалдовічы (Jagołdowicz) гербу Гірскі — шляхецкі род Рэчы Паспалітай[25].
На гістарычнай Упіччыне існуе вёска Эгаўдзе.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 216.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 22.
- ^ Socin A. Mittelhochdeutsches Namenbuch. — Basel, 1903. S. 196, 713.
- ^ Heintze A. Die deutschen Familien-Namen, geschichtlich, geographisch, sprachlich. — Halle, 1903. S. 97.
- ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1971. S. 244.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 26.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 39.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Peterson L. Nordiskt runnamnslexikon. — Uppsala, 2007. S. 17.
- ^ Ágautr, Nordic Names
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 38.
- ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 697.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 29 (1546—1547). — Vilnius, 2016. P. 84.
- ^ Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 2. — Warszawa, 2015. S. 369.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo trockie 1690 r. — Warszawa, 2000. S. 31.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 82.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 171.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 172.
- ^ Kroki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Pansevič V. Vilniaus miestiečių išsimokslinimas XVII—XVIII a. — Kaunas, 2017. P. 215.
- ^ Małachowski P. Zbiór nazwisk szlachty z opisem herbów własnych familiom zostaiącym w Królestwie Polskim i Wielkim Xięstwie Litewskim. — Lublin, 1805. S. 179.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 2. ― Вильна, 1903. С. 24, 160.
- ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 3. — Rzeszów, 2001. S. 176.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Я, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Gajl T. Herby Szlacheckie Rzeczypospolitej Obojga Narodow. — Gdańsk, 2003. S. 278.