Віляўд
Віляўд лац. Vilaŭd | |
Wiliaud | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Wilo + Gaudo |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Віляўд» |
Віляўд — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Віляўд (Wiliaud) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) паходзіць ад гоцкага wilja 'воля', а аснова -гаўд- (-гаўт-, -каўд-) (імёны ліцьвінаў Гаўтоўт, Гаўдземунда, Саргоўд; германскія імёны Gautald, Gaudemund, Saregaud) — ад германскага *gautaz 'гот'[2] або гоцкага goþs 'добры, годны', godei 'дабро, годнасьць, цнота'[3].
У Прусіі бытавала імя Гаўдывіл: Gaudewil (1405 год)[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Wilawde (26 траўня 1390 году)[5]; а Буивиду Вилевъдовичу (1440—1492 гады)[6]; Петр Вилевдович (1537—1538 гады)[7]; Anna Wilowdówna (1683 год)[8].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Віляўд — літоўскі баярын з Эйраголы, які ў 1390 годзе засьведчыў умову з Тэўтонскім ордэнам
- Буйвід Вілеўдавіч — літоўскі баярын, які атрымаў наданьне ад вялікага князя Казімера
- Пётар Марцінавіч Віляўдовіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1595 годзе[9]
- Павал Рыгоравіч Янушэвіч Віляўд — вількамірскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1606—1607 гадох[10]
- Андрэй Паўлавіч Вілеўд Павірынскі — вількамірскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1611 годзе[11]
У былым Жамойцкім старостве існуе вёска Віляўды.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1598.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 123, 126.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 29.
- ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. P. 23.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 32.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 128, 309.
- ^ Kroże, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 3. ― Вильна, 1904. С. 116.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 6. ― Вильна, 1908. С. 262, 279.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 9. ― Вильна, 1912. С. 46.