34mag
34mag | |
---|---|
URL | 34mag.net |
Камерцыйны | не |
Тып сайта | СМІ |
Мова(-ы) | беларуская, руская, англійская |
Размяшчэнне сервера | Беларусь |
Аўтар | Ірына Віданава |
Пачатак працы | 2009 |
34mag — беларускі маладзёжны інтэрнэт-часопіс, які выдаецца на дзвюх мовах: беларускай і рускай, — некаторыя матэрыялы таксама перакладаюцца на англійскую. Большасць публікацый прысвечана мастацтву, культуры і падарожжам. Рэдакцыя часопіса знаходзіцца ў Мінску,[1] галоўны рэдактар — Аляксандр Карняйчук.[2] Таксама пад эгідай парталу дзейнічае лэйбл лічбавай дыстрыбуцыі «Пяршак».
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Часопіс «34mag» быў заснаваны беларускай журналісткай Ірынай Віданавай пасля закрыцця беларускімі ўладамі яе папярэдняга праекта «Студэнцкая думка» ў 2005 годзе.[3] Першы нумар новага выдання выйшаў у 2006 годзе на кампакт-дысках, а ў 2009 у праекта з’явіўся і сайт.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]У 2012 годзе часопіс атрымаў прэмію «Free Media Pioneer Award » Міжнароднага інстытута прэсы .[4]
На фестывалі рэкламы і камунікацыі “AD.NAK-2014” гід для падарожнікаў “бел.: Рома едзе” Ромы Свечнікава і 34mag быў адзначаны першым прызам і гран-пры ў намінацыі інтэграваных медыяпраектаў[5], “Limited Edition” часопіса заняў 3 месца ў катэгорыі грамадсказначных праектаў, а за каталог “Books from Belarus” і кнігу “Рома едзе” 34mag узяў яшчэ 2 другіх месца ў катэгорыі шматстаронкавых выданняў[6].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ 34mag.net - Пра нас . 34mag. Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2018. Праверана 11 студзеня 2019.
- ↑ У журнала 34mag - новый главный редактор (руск.). Marketing.by (3 красавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2018. Праверана 11 студзеня 2019.
- ↑ Капустина, Ольга. Основатель 34 Multimedia Magazine: "Многое было сделано вопреки" (руск.). Deutsche Welle (17 мая 2012). Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2017. Праверана 11 студзеня 2019.
- ↑ 34mag.net атрымаў прэмію Міжнароднага інстытута прэсы . Хартыя'97 (17 мая 2012). Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2019. Праверана 11 студзеня 2019.
- ↑ Пераможцы AD.NAK!: медыяпраекты, BTL, PR, прома-, event- і DM-праекты, парможцы воркшопаў і конкурсаў . Marketing.by (24 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2019. Праверана 3 кастрычніка 2019.
- ↑ Пераможцы фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! (недаступная спасылка). Будзьма беларусамі! (26 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2019. Праверана 3 кастрычніка 2019.