Эчміядзінскі кафедральны сабор
Славутасць | |
Эчміядзінскі кафедральны сабор | |
---|---|
арм.: Էջմիածնի Մայր Տաճար | |
| |
40°09′41,85″ пн. ш. 44°17′26,49″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Арменія |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | Армянская апостальская царква |
Епархія | Diocese of Armavir[d] і Araratian Pontifical Diocese[d] |
Архітэктурны стыль | армянская архітэктура |
Заснавальнік | Gregory the Illuminator[d] |
Дата заснавання | 303 |
Вышыня | 27 м |
Сайт | armenianchurch.org |
Аб’ект Сусветнай спадчыны | |
Cathedral and Churches of Echmiatsin and the Archaeological Site of Zvartnots (Кафедральны сабор і цэрквы Эчміадзіна і археалагічны помнік Звартноц) |
|
Спасылка | № 1011 у спісе аб’ектаў Сусветнай спадчыны (en) |
Тып | Культурны |
Крытэрыі | ii, iii |
Рэгіён | Еўропа і Паўночная Амерыка |
Уключэнне | 2000 (24-я сесія) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эчміядзінскі кафедральны сабор (арм.: Էջմիածնի Մայր Տաճար, ад ст.-арм. Էջ Միածինն [ɛːʤ miɑʦʼinn] — «Сашэсце Адзінароднага»[2]) — галоўны храм Армянскай апостальскай царквы, прастол Вярхоўнага Патрыярха Каталікоса Усіх Армян у 303—484 гг., і зноў з 1441 года. Размешчаны ў горадзе Вагаршапаце Армавірскае вобласці Арменіі. З 2000 года ўваходзіць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Узведзены ў IV—V стагоддзях сабор лічыцца адным з самых старажытных хрысціянскіх храмаў у свеце. За ўсю сваю гісторыю ён зведаў мноства рэканструкцый. Першапачаткова, як і іншыя храмы, ён уяўляў сабой прамавугольны будынак, але пазней быў перабудаваны ў цэнтральна-купальны сабор. З часам будынак дапоўніўся званіцай, ратондамі, рызніцай і іншымі пабудовамі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Будаўніцтва сабора звязана з іменем цара Трдата III і каталікоса святога Грыгорыя Асветніка. Паводле падання, Трдат III загадаў закідаць камянямі 35 сясцёр-манашак, пасля чаго звар’яцеў. Адзін са зняволеных хрысціян па імені Грыгорый (які стаў вядомым пад імем Грыгорый Асветнік) вылечыў яго і звярнуў у хрысціянства, пасля чаго прыкладу свайго кіраўніка рушыла ўслед усё насельніцтва Арменіі. Месца ж для храма было паказана Грыгорыю Асветніку самім Ісусам Хрыстом, адкуль і паходзіць назва. Раней жа тут праводзіліся язычніцкія абрады і пакланенні мясцовым багам.
Эчміядзінскі сабор будаваўся не адно стагоддзе. Першапачаткова Сабор быў пабудаваны з дрэва ў форме базілікі. Але ўжо ў V стагоддзі быў перабудаваны, яму была нададзена крыжападобная форма, увянчаная купалам.
У VII стагоддзі Сабор быў перабудаваны ў камені. У XVII стагоддзі над саборам узвялі новы сучасны купал і трох’ярусную званіцу. У XVIII стагоддзі з трох бакоў Сабора былі ўзведзены шасцікалонныя ратонды.
У ХХ стагоддзі была ажыццёўлена грунтоўная рэстаўрацыя. Былі ўмацаваны калоны і аркі, якія падтрымліваюць купал, а сам купал быў абліцаваны свінцом. З мармуру быў пабудаваны новы алтар. Мармурам была выкладзена і падлога царквы. Былі абноўлены і дапоўнены роспісы ўнутры храма.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Будынак сабора
-
Уваход
-
Інтэр’ер
-
Інтэр’ер
-
Алтар
-
Фрэскі
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Wiki Loves Monuments monuments database — 2017.
- ↑ Мнацаканян 1987, с. 147.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Казарян А. Ю. Кафедральный собор Сурб Эчмиадзин и восточнохристианское зодчество IV—VII веков. Москва: Locus Standi, 2007. 216 с., ч/б и цвет. илл. в тексте. ISBN 978-5-94428-041-1.
- Мнацаканян, Степан (1987). "Вопросы формирования Эчмиадзинского кафедрала в контексте эволюции крестовокупольных систем". Պատմա-բանասիրական հանդես [Patma-Banasirakan Handes](руск.) (1). Yerevan: Armenian Academy of Sciences: 147–158. ISSN 0135-0536. Архівавана з арыгінала 14 ліпеня 2014. Праверана 22 мая 2016.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Кафедральный собор Сурб Эчмиадзин и восточнохристианское зодчество IV—VII веков // Grand Architect (руск.)
- St Etchmiadzin at Armenica.org
- Official Website of the Mother See of Holy Etchmiadzin
- UNESCO World Heritage Site profile
- Surp Echmiadzin and other Churches in Vagharshapat(недаступная спасылка)
- The Monastery of Ejmiatsin, c. 1660, c. 1890, c. 1990