Перайсці да зместу

Эдуар Анры Аўрыль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эдуар Анры Аўрыль
фр.: Édouard-Henri Avril[1]
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні фр.: Édouard-Henri Avril[1]
Дата нараджэння 21 мая 1849(1849-05-21)[2]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 ліпеня 1928(1928-07-28)[1] (79 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, ілюстратар
Вучоба
Узнагароды
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эдуар Анры Аўрыль (фр.: Édouard-Henri Avril, падпісваўся звычайна Поль Аўрыль, фр.: Paul Avril; 21 мая 1843, Алжыр - 28 ліпеня 1928, Ле-Рэнсі) — французскі мастак, вядомы сваімі ілюстрацыямі эратычнай літаратуры.

У 1874-1878 гг. вучыўся ў парыжскай Школе прыгожых мастацтваў. Першай працай Аўрыля ў галіне эратычнай ілюстрацыі быў раман Тэафіля Гацье «Фартуна». Далей рушылі ўслед ілюстрацыі да «Саламба» Флабера, «Фані Хіл. Мемуары жанчыны для уцех» Джона Клеланда, вершаў П’етра Арэціна (Позы Арэціна) і многіх іншых кніг, у тым ліку ананімных, якія распаўсюджваліся па падпісцы. Найбольшую вядомасць атрымалі ілюстрацыі Аўрыля да кнігі «De Figuris Veneris: даведнік па класічнай эротыцы» нямецкага вучонага Фрыдрыха Карла Форберга.

Зноскі