Перайсці да зместу

Чэмпіянат свету па футболе 1974

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чэмпіянат свету па футболе 1974
ням.: Fußball-Weltmeisterschaft 1974
Чэмпіянат свету па футболе 1974
Падрабязнасці чэмпіянату
Месца правядзення ФРГ
      Гарады правядзення 9
      Стадыёны 9
Тэрміны фіналу 13 чэрвеня7 ліпеня 1974
Лік удзельнікаў 99
      у фінале 16
Прызавыя месцы
Чэмпіён Федэратыўная Рэспубліка Германіі (1949—1990) ФРГ (2-і раз)
Другое месца Нідэрланды Нідэрланды
Трэцяе месца Польшча Польшча
Чацвёртае месца Бразілія Бразілія
Фінал Алімпіяштадыян
Мюнхен
Статыстыка чэмпіянату
Наведвальнасць 1 774 022  (46 685 за гульню)
Згуляна матчаў 38
Забіта галоў 97  (2.55 за гульню)
Бамбардзір(ы) Польшча Гжэгаж Лята  (7 мячоў)

X чэмпіянат свету па футболе сярод мужчын праходзіў з 13 чэрвеня па 7 ліпеня 1974 года ў ФРГ і Заходнім Берліне.

Чэмпіянат 1974 быў першым, які трансліраваўся па тэлебачанню.

Турнір праходзіў у новам фармаце: замест чвэрцьфіналаў і паўфіналаў праводзіўся другі групавы этап. У выніку ў фінал трапілі Нідэрланды і ФРГ. Гаспадары чэмпіянату перамаглі (2:1) і сталі двухразовымі чэмпіёнамі свету.

Чэмпіянат стаў лепшым для зборнай Польшчы, якая ў матчы за трэцяе месца перамагла дзейных чэмпіёнаў свету бразільцаў (1:0), а нападнік палякаў Гжэгаж Лята стаў лепшым бамбардзірам турніру.