Цэнтр радыётэхнікі НАН Беларусі
Выгляд
Цэнтр радыётэхнікі НАН Беларусі | |
---|---|
Міжнародная назва | Radio Engineering Center of the National Academy of Sciences of Belarus |
Дата заснавання | 2016 |
Тып | рэспубліканскае навукова-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства |
Дырэктар | Сяргей Міхайлавіч Кастраміцкі |
Юрыдычны адрас | Беларусь, 220072, Мінск, вул. П. Броўкі, 15-5. |
Сайт | radiotechnika.by |
Цэнтр радыётэхнікі НАН Беларусі быў створаны ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2016 годзе ў сувязі з узніклай патрэбай распрацовак у галіне радыётэхнікі. Дырэктарам з’яўляецца член-карэспандэнт Сяргей Міхайлавіч Кастраміцкі.
Асноўныя задачы
[правіць | правіць зыходнік]- распрацоўка прынцыпаў пабудовы, праектаванне, выраб доследных узораў, выпрабаванні і серыйны выпуск актыўных радыёхвалевых сістэм дыстанцыйнага атрымання інфармацыі аб аб’ектах і іх уласцівасцях. Пры неабходнасці — распрацоўка і выпрабаванні падсістэм названага класа
- развіццё тэорыі і тэхнікі распазнання аб’ектаў у шырокім класе сігнатур (прыкмет) для сістэм радыёхвалевага зандавання
- развіццё тэорыі і тэхнікі, праектаванне і выпуск практычных сістэм фарміравання спецыяльных сігналаў радыётэхнічным сістэмам шырокага класа для дасягнення карысных эфектаў
- развіццё тэорыі і тэхнікі, практычная рэалізацыя пасіўных радыёхвалевых сістэм дыстанцыйнага атрымання інфармацыі аб аб’ектах першаснага і (або) другаснага радыёвыпраменьвання
- распрацоўка тэорыі і тэхнікі, праектаванне і практычная рэалізацыя радыётэхнічных сістэм шырокага класа на новых фізічных прынцыпах
- развіццё тэорыі і тэхнікі, практычная рэалізацыя радыёхвалевых сістэм для ўкаранення карысных сігналаў і інфармацыі ў радыётэхнічныя сістэмы
Напрамкі дзейнасці
[правіць | правіць зыходнік]- Фундаментальныя і прыкладныя праблемы генеравання і апрацоўкі радыёсігналаў
- Распрацоўка новых прынцыпаў і алгарытмаў працы перспектыўных радыетэхнічных сістэм і прылад
- Стварэнне сучасных радыётэхнічных прыстасаванняў
Прадукцыя і паслугі
[правіць | правіць зыходнік]- прынцыпы, спосабы і алгарытмы работы перспектыўных радыетэхнічных сістэм
- матэматычныя мадэлі складаных радыётэхнічных сістэм і іх праграмная рэалізацыя
- эксперыментальныя ўзоры сучасных радыётэхнічных сістэм
- мадэрнізацыя састарэлых узораў радыётэхнічных сістэм
- выпрабаванні радыётэхнічных сістэм