Храм Баалшаміна
Храм Баалшаміна* | |
---|---|
Temple of Baalshamin** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
Храм Баалшаміна ў 2010 годзе | |
Краіна | Сірыя |
Тып | культурны |
Крытэрыі | i, ii, iv |
Спасылка | 23 |
Рэгіён*** | арабскія дзяржавы |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 1980 | (4 сесія)
У небяспецы | з 2013 (разбураны ў 2015) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Храм Баалшаміна (араб. معبد بعل شمين) — старажытны храм у горадзе Пальміра (Сірыя), прысвечаны ханаанскаму бажаству Баалшаміну. Храм быў пабудаваны ў 131 годзе, у той час як алтар перад храмам датаваўся 115 годам[1]. З распаўсюджаннем хрысціянства ў V стагоддзі храм быў ператвораны ў царкву[2]. Адкрыты швейцарскімі археолагамі ў 1954—1956 гадах[2]. У час сірыйскай грамадзянскай вайны ў 2015 годзе разбураны «Ісламскай дзяржавай Ірака і Леванта» (ІДІЛ) пасля захопу ёй Пальміры.
Архітэктурны стыль
[правіць | правіць зыходнік]Першапачаткова храм быў часткай вялікага комплексу з трох двароў і ўяўляў сабой спалучэнне ўсходняга і рымскага архітэктурных стыляў. Прапорцыі і капітэлі храма былі рымскія, а элементы над архітравам і бакавымі вокнамі прадстаўлялі ўсходнюю традыцыю з акантавым арнаментам карынфскага ордара, што сведчыць пра егіпецкі ўплыў[2]. У храме быў шасцікалонны пранаас са слядамі кансоляў і цэла. Бакавыя сцены былі ўпрыгожаны пілястрамі. Надпіс на грэчаскай і пальмірскай мовах на апоры калоны, якая падтрымлівала бюст ахвяравальніка храма Мале Агрыпы, сведчыла, што храм быў пабудаваны ў 131 годзе[3]. У надпісе таксама згадваўся візіт імператара Адрыяна ў Пальміру ў 129 годзе[3].
Разбурэнне
[правіць | правіць зыходнік]Асобныя часткі храма былі пашкоджаны выбухамі ў 2013 годзе[4]. Паўднёва-ўсходні вугал сцяны храма быў пашкоджаны рабаўнікамі, якія зрабілі дзве адтуліны, каб вынесці мэблю з гасцявога дома[4].
Летам 2015 года ІДІЛ разбурыла храм, заклаўшы вялікую колькасць узрыўчаткі. Паводле звестак арганізацыі Syrian Observatory for Human Rights, гэта адбылося ў ліпені[5]. Пра разбурэнне храма паведаміў кіраўнік Генеральнага дырэктарата старажытнасцей і музеяў Маамун Абдулкарым[5]. Падрыў храма адбыўся пасля паведамленняў пра заяву ІДІЛ, што арганізацыя не мае намеру зносіць аб'екты сусветнай спадчыны ў Пальміры, але будзе знішчаць усе «політэістычныя» помнікі[6].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Stoneman, Richard (1994). Palmyra and Its Empire: Zenobia's Revolt Against Rome. University of Michigan Press. p. 65. ISBN 0472083155.
- ↑ а б в Diana Darke (2010). Syria. Bradt Travel Guides. p. 271. ISBN 1841623148.
- ↑ а б Javier Teixidor (2015). The Pagan God: Popular Religion in the Greco-Roman Near East. Princeton University Press. p. 132. ISBN 1400871395.
- ↑ а б Palmyra: Heritage Adrift . American Schools of Oriental Research. Праверана 24 Aug 2015.
- ↑ а б Palmyra's Baalshamin temple 'blown up by IS' . BBC (24 жніўня 2015). Праверана 24 Aug 2015.
- ↑ Syria: Isis releases footage of Palmyra ruins intact and 'will not destroy them' . The Guardian. Праверана 29 May 2015.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Храм Баалшаміна