Хлор
Выгляд
Хлор (лац.: Chlorum) Cl — хімічны элемент VII групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 17. Адносіцца да галагенаў.
Прыродныя крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Шырока распаўсюджаны ў прыродзе: 18-е месца сярод элементаў. Найбольш вядомыя мінералы — галіт, сільвін, сільвініт, карналіт, каініт, бішафіт.
Прымяненне
[правіць | правіць зыходнік]Выкарыстоўваецца для сінтэзу разнастайных арганічных і неарганічных злучэнняў (салянай кіслаты, хларыдаў розных металаў). Больш за палову здабытага хлору ідзе для атрымання палімераў (поліхлорвініл і інш.).
Прымяняецца для адбельвання тканін, цэлюлозы і паперы, а таксама ў санітарных мэтах (абеззаражванне, хларыраванне вады).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).