Хаўер Бардэм
Хаўе́р-А́нхель Бардэ́м-Энсі́нас (ісп.: Javier Ángel Encinas Bardem; нар. 1 сакавіка 1969, Лас-Пальмас) — іспанскі кінаакцёр, які зняўся ў больш як дваццаці іспанскіх кінафільмах. Лаўрэат міжнародных кінапрэмій, у тым ліку ўзнагароды Амерыканскай кінаакадэміі «За найлепшую мужчынскую ролю другога плану» ў фільме «Старым тут не месца» (2007).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Хаўер Бардэм нарадзіўся 1 сакавіка 1969 года ў горадзе Лас-Пальмас, на іспанскім востраве Гран-Канарыя, якая ўваходзіць у Канарскі архіпелаг. Яго маці Пілар Бардэм паходзіць роду Бардэмаў, прадстаўнікі якога пачалі працаваць у кіно як толькі яно з’явілася ў Іспаніі. У Хаўера ёсць старэйшыя брат Карлас і сястра Моніка, якія таксама працуюць акцёрамі. Кінадэбют Хаўера Бардэма адбыўся, калі яму было шэсць гадоў. Яшчэ хлопчыкам ён зняўся ў шэрагу тэлевізійных серыялаў, але потым заняўся жывапісам і спортам. Перш чым стаць прафесійным акцёрам, Хаўер Бардэм нават увайшоў у склад маладзёжнай зборнай Іспаніі па рэгбі.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У 1992 годзе Хаўер Бардэм з’явіўся ў стужцы «Jamón, jamón», у якой таксама здымалася Пенелопа Крус. Гэтая стужка была першай з удзелам Бардэма, паказанай за межамі Іспаніі. Вялікім поспехам для яго стаў фільм «Да заходу сонца» (2000), у якім ён сыграў ролю кубінскага паэта Рэйнальда Арэнаса. За гэту ролю яго намінавалі на Оскара «За найлепшую мужчынскую ролю». Гэта была першая намінацыя акцёра з Іспаніі на гэту прэмію. Таксама гэтая роля была першай, у якой Бардэм размаўляў па-англійску. У 2002 годзе Бардэм сыграў галоўную ролю ў рэжысёрскім дэбюце Джона Малкавіча («The Dancer Upstairs»). У 2004 годзе на экраны выйшаў фільм «Мора ўнутры» (ісп.: Mar Ardento), за ролю ў якім Хаўер Бардэм быў узнагароджаны кубкам Вольпі на Венецыянскім кінафестывалі. У гэтым жа годзе Бардэм сыграў эпізадычную ролю ў галівудскай крымінальнай драме «Collateral». 2007 год прынёс гэтаму акцёру міжнародную славу. Ён сыграў, па-першае, у экранізацыі раману Габрыэля Гарсіі Маркеса «Каханне падчас халеры», па-другое, ролю другога пляау ў стужцы «Старым тут не месца» братоў Коэнаў, за які ён атрымаў «Оскара», «Залаты глобус», Сатурн, узнагароду BAFTA і шэраг іншых прэмій. У 2008 годзе Бардэм разам з Пенелопай Крус і Скарлет Ёхансан сыграў у фільме «Вікі, Крысціна, Барселона» рэжысёра Вудзі Алена. За ролю ў гэтым фільме намінаваны на «Залаты глобус».
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Javier Bardem // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Javier Bardem // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1019804122 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хаўер Бардэм
- Асобы
- Нарадзіліся 1 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1969 годзе
- Нарадзіліся ў правінцыі Лас-Пальмас
- Акцёры паводле алфавіта
- Акцёры Іспаніі
- Уладальнікі прыза за найлепшую мужчынскую ролю Канскага кінафестывалю
- Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
- Дзеці-акцёры Іспаніі
- Лаўрэаты прэміі «Оскар»
- Лаўрэаты прэміі «Незалежны дух»
- Лаўрэаты прэміі BAFTA
- Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША
- Лаўрэаты прэміі «Кубак Вальпі»
- Лаўрэаты прэміі «Сатурн»
- Лаўрэаты Канскага кінафестывалю