Фігурнае катанне
Фігу́рнае ката́нне — канькабежны від спорту, які адносіцца да зборнакардынацыйных відаў спорту. Асноўная ідэя складаецца ў перасоўванні спартсмена ці пары спартсменаў на каньках па лёдзе са зменамі кірунку слізгацення і выкананнем дадатковых элементаў (кручэннем, скачкамі, камбінацыямі крокаў, падтрымак і інш.) пад музыку.
Фігурнае катанне як асобны від спорту сфарміравалася ў 1860-х гадах і ў 1871 годзе было прызнана на I Кангрэсе канькабежцаў. Першыя спаборніцтвы адбыліся ў Вене ў 1882 годзе сярод мужчын фігурыстаў.
У 1908 і 1920 гадах спаборніцтвы па фігурным катанні прайшлі на летніх Алімпійскіх гульнях. Трэба адзначыць, што фігурнае катанне першы з зімовых відаў спорту, які патрапіў у алімпійскую праграму. З 1924 года фігурнае катанне нязменна ўваходзіць у праграму зімовых Алімпійскіх гульняў.
З 1986 года і па цяперашні час афіцыйныя міжнародныя спаборніцтвы па фігурным катанні, такія як чэмпіянат свету, чэмпіянат Еўропы, чэмпіянат Чатырох кантынентаў і іншыя праходзяць пад эгідай Міжнароднага саюза канькабежцаў (ІСУ, ад англ.: International Skating Union, ISU).
У фігурным катанні вылучаюць 5 дысцыплін: мужчынскае адзіночнае катанне, жаночае адзіночнае катанне, парнае фігурнае катанне, спартыўныя танцы і групавое сінхроннае катанне. Групавое сінхроннае катанне пакуль не ўключанае ў праграму афіцыйных спаборніцтваў, па дадзеным відзе фігурнага катання праходзіць асобны чэмпіянат свету па сінхронным катанні на каньках.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фігурнае катанне
- Афіцыйны сайт Міжнароднага саюза канькабежцаў