Таміслаў II
Прынц Айманэ Маргарыта Марыя Джузэпэ дзі Тарына, Герцаг Аосты. | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Aimone Roberto Margherita Maria Giuseppe Torino, quarto duca d'Aosta. | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | тытул заснаваны | ||||||
Пераемнік | тытул скасаваны; адмена манархіі | ||||||
Спадчыннік | Амедэа Савойскі і Аастыйскі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
9 сакавіка 1900[1][2] |
||||||
Смерць |
29 студзеня 1948[1][2] (47 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Савойскі дом | ||||||
Бацька | Эмануіл Філіберт Савойскі[3] | ||||||
Маці | Алена Арлеанская[d][3] | ||||||
Жонка | Ірына Грэчаская[4] | ||||||
Дзеці | Амадэй Савойскі-Аосцкі[d][3] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква і каталіцтва | ||||||
Род войскаў | Royal Italian Navy[d] | ||||||
Званне | адмірал | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Князь Айманэ Маргарыта Марыя Джузэпэ дзі Тарына (італ.: Aimone Roberto Margherita Maria Giuseppe di Torino, 9 сакавіка 1900, Турын — 29 студзеня 1948, Буэнас-Айрэс), пазней кароль Харватыі Таміслаў II і 4-й герцаг Аосцкі — прынц італьянскага каралеўскага Савойскага дому.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Айманэ дзі Тарына нарадзіўся ў Турыне. Ён быў другім сынам прынца Эмануэля Філіберта, 2-га герцага Аосцкага (сын Амадэя I, караля Іспаніі, і прынцэсы Марыі Віторыі) і прынцэсы Алены (дачка прынца Філіпа Арлеанскага, графа Парыжскага і інфанты Марыі Ісабель Іспанскай). Яго прадзедам быў кароль Італіі Віктар Эмануіл II.
22 верасня 1904 года стаў пажыццёвым герцагам Спалецкім.
1 ліпеня 1939 года, у Фларэнцыі, князь Айманэ ажаніўся з прынцэсай Ірэнай, дачкой караля Грэцыі, Канстанціна I і прынцэсы Сафіі Прускай. 27 верасня 1943 года ў іх нарадзіўся сын — князь Амедэа, 5-ы герцаг Аосцкі.
18 мая 1941 года князь Айманэ, пад імем Таміслаў II, быў абвешчаны каралём марыянетачнай Незалежнай дзяржавы Харватыя, створанай пры падтрымцы Італіі і Германіі на большай частцы тэрыторыі сучасных Харватыі і Босніі і Герцагавіны. Роля Таміслава II у новай дзяржаве была чыста сімвалічнай; уся рэальная ўлада знаходзілася ў руках харвацкага руху ўсташаў і яго лідара Антэ Павеліча. Манарх так ні разу і не наведаў тэрыторыю НДХ. У верасні 1943 года Італія выйшла вайны, у сувязі з чым Таміслаў II адрокся ад прастола і манархія была скасавана.
Князь Аймонэ 3 сакавіка 1942 года, пасля смерці свайго брата, князя Амедэа (сканаў у брытанскім палоне ў Афрыцы), стаў 4-м герцагам Аосцскім.
Герцагскі тытул д`Аоста атрымаў у спадчыну яго сын Амедэа, які нарадзіўся незадоўга да адрачэння бацькі ад харвацкай кароны. У наш час Амедэа таксама прэтэндуе на вяршэнства ў Савойскім доме і з 2006 года тытулуе сябе герцагам Савойскім.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Кавалер Вышэйшага ордэна Святога Дабравешчання
- Кавалер Вялікага крыжа Савойскага Ваеннага ордэна
- Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
- Кавалер Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі
- Кавалер Савойскага грамадзянскага ордэна
- Іншыя ўзнагароды
Зноскі
- ↑ а б Lundy D. R. Aimoe di Savoia-Aoste, Principe di Savoia // The Peerage
- ↑ а б Herzog Aimone von Aosta und Spoleto // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в Lundy D. R. The Peerage
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- Нарадзіліся 9 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1900 годзе
- Нарадзіліся ў Турыне
- Памерлі 29 студзеня
- Памерлі ў 1948 годзе
- Памерлі ў Буэнас-Айрэсе
- Пахаваныя ў Суперзе
- Савойская дынастыя
- Узнагароджаныя крыжом «За баявыя заслугі» (Італія)
- Кавалеры Вышэйшага ордэна Святога Дабравешчання
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі
- Узнагароджаныя медалём «У памяць аб’яднання Італіі»
- Асобы
- Каралі харвацкія
- Герцагі аосцскія