Сцяпан Сцяпанавіч Пясецкі
Сцяпан Сцяпанавіч Пясецкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 жніўня 1949 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 красавіка 2020 (70 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1992) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Сцяпан Сцяпанавіч Пясецкі (21 жніўня 1949, в. Аляксейкі, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць — 8 красавіка 2020) — беларускі вучоны ў галіне матэрыялазнаўства, тэхналогіі палімераў і кампазіцыйных матэрыялаў на іх аснове. Член-карэспандэнт НАН Беларусі (2014), доктар тэхнічных навук (1992), прафесар (2000). Выдатнік вынаходніцтва і рацыяналізацыі (1988).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава (1971). З 1971 года працаваў у Інстытуце механікі металапалімерных сістэм АН БССР. З 1992 года — загадчык лабараторыі, з 2004 года — загадчык аддзела Інстытута механікі металапалімерных сістэм імя В. А. Белага НАН Беларусі.
З 2015 года — галоўны рэдактар міжнароднага навукова-тэхнічнага часопіса «Палімерныя матэрыялы і тэхналогіі».
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Працы ў галіне хімічнага матэрыялазнаўства і тэхналогіі палімерных кампазіцыйных матэрыялаў. Зрабіў унёсак у распрацоўку тэарэтычных асноў тэхналогіі функцыяналізаваных палімераў і сапалімераў алефінаў, тэхналогію сумесей і сплаваў палімераў, арміраваных пластыкаў. Атрымаў важныя навуковыя вынікі пры вывучэнні міжфазавых узаемадзеянняў і рэлаксацыйных з’яў, раэлагічных паводзін і фазава-структурных пераўтварэнняў у шматкампанентных палімер-палімерных і металапалімерных сістэмах, нанакампазітах. Вынікі даследаванняў выкарыстоўваюцца ў тэхналогіях атрымання і перапрацоўкі канкурэнтаздольных і перспектыўных палімерных кампазітаў. Вынайшаў больш за 150 марак імпартазамяшчальных і экспартаарыентаваных палімерных матэрыялаў для патрэб машынабудавання, электратэхнічнай прамысловасці, чыгуначнага транспарту і інш.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі ў галіне навукі і тэхнікі (1975) за працу «Даследаванне фізіка-хімічных з’яў пры вырабе і эксплуатацыі палімерных і металапалімерных дэталей машын». Прэмія НАН Беларусі (2008) за цыкл прац «Хімічная тэхналогія імпартазамяшчальных і перспектыўных палімерных матэрыялаў тэхнічнага прызначэння». Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2012). Нагрудны знак узнагароды імя У. М. Ігнатоўскага НАН Беларусі (2019[1]).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пясецкі Сцяпан Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 161. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Пясецкі Сцяпан Сцяпанавіч // Памяць. Івацэвіцкі раён. Мінск, 1997. — С. 459.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сцяпан Сцяпанавіч Пясецкі ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Нарадзіліся 21 жніўня
- Нарадзіліся ў 1949 годзе
- Нарадзіліся ў Івацэвіцкім раёне
- Памерлі 8 красавіка
- Памерлі ў 2020 годзе
- Супрацоўнікі Інстытута механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага НАНБ
- Дактары тэхнічных навук
- Прафесары
- Выпускнікі БДТУ
- Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола БССР
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Члены-карэспандэнты НАНБ
- Матэрыялазнаўцы СССР
- Матэрыялазнаўцы Беларусі