Серж Ліфар
Серж Ліфар | |
---|---|
фр.: Serge Lifar | |
Дата нараджэння | 20 сакавіка (2 красавіка) 1905[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 снежня 1986[2] (81 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прафесія | артыст балета, харэограф, балетмайстар, пісьменнік, танцор |
Узнагароды | |
Сайт | sergelifar.org |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Серж Ліфaр (фр.: Serge Lifar; сапраўднае імя Сяргей Міхайлавіч Ліфар; афіцыйна 2 красавіка 1904, (насамрэч 1905), Кіеў - 15 снежня 1986, Лазана) — украінскі балетны танцоўшчык, харэограф і балетмайстар, вялікую частку жыцця працаваў у Францыі. Яго лічаць адным з найвялікшых танцоўшчыкаў XX стагоддзя.
Заснавальнік Парыжскага ўніверсітэта харэаграфіі і Універсітэта танца.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Лёсавызначальнай стала сустрэча з Браніславай Ніжынскай, сястрой вядомага ў той час танцоўшчыка Вацлава Ніжынскага. Менавіта яе балетная секцыя і стала для 17-гадовага Сяргея першым крокам да вяршыняў майстэрства.
У 1922 годзе Ніжынская эмігравала ў Парыж, дзе супрацоўнічала са знакамітым «Рускім балетам» Сяргея Дзягілева. Праз год яна запрасіла ў трупу сваіх лепшых вучняў, сярод якіх быў і Ліфар. У Парыжы яго настаўнікамі сталі віртуозны італьянец Энрыка Чэкеці і былы настаўнік Вацлава Ніжынскага Мікалай Легат.
Самаадданая праца, фанатычная любоў да танца хутка зрабілі з сціплага, дапытлівага юнака першага саліста «Рускага балета». Пасля яго трыўмфаў ў ролях блуднага сына ў аднайменным балеце Пракоф’ева, Апалона і Івана Царэвіча ў «Апалоне Мусагеце» і «Жар-Птушцы» Стравінскага сам Дзягілеў скажа: «Ліфар чакае сваёй трапнай гадзіны, каб стаць новай легендай, самай выдатнай з легенд балета» .
Пераломным у жыцці Ліфара стаў 1929. Да таго часу расійскі балет за мяжой перанёс тры буйныя ўзрушэнні: памерлі Ганна Паўлава і Сяргей Дзягілеў, пакінуў сцэну Ніжынскі. Менавіта тады ярка ўспыхнула зорка Сержа Ліфар.
Зноскі
- ↑ а б метрычная кніга
- ↑ Serge Lifar
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Серж Ліфар на Вікісховішчы |
- Нарадзіліся 2 красавіка
- Нарадзіліся ў 1905 годзе
- Нарадзіліся ў Кіеўскай губерні
- Памерлі 15 снежня
- Памерлі ў 1986 годзе
- Памерлі ў Лазане
- Пахаваныя на могілках Сент-Жэнеўеў-дэ-Буа
- Камандоры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Асобы
- Артысты балета Расіі
- Артысты балета Францыі
- Балетмайстры Францыі
- Артыстычныя псеўданімы
- Рускія эмігранты першай хвалі ў Францыі
- Мемуарысты
- Асобы на марках
- Асобы на манетах
- Кіраўнікі балетнай трупы Парыжскай оперы