Нармандыя (фр.: Normandie) — рэгіён Францыі, утвораны ў адпаведнасці з тэрытарыяльнай рэформай французскіх рэгіёнаў 2014 года[3] шляхам аб'яднання былых рэгіёнаў Верхняя Нармандыя і Ніжняя Нармандыя, які цяпер амаль цалкам адпавядае межам гістарычнай Нармандыі (за выключэннем з аднаго боку некалькіх гістарычных нармандскіх камун, якія адміністрацыйна знаходзяцца ў складзе некалькіх суседніх рэгіёнаў, і з другога боку — некалькіх камун гістарычнага рэгіёна Перш, якія знаходзяцца на паўднёвым усходзе рэгіёна Нармандыя). Датай утварэння новага рэгіёна лічыцца 1 студзеня2016 г.[4]. Адміністрацыйны цэнтр (часова) — Руан, найбуйнейшы горад — Гаўр. Насельніцтва 3 334 657 чалавек (2015). Плошча 29 906 км². Рэгіён уключае 5 дэпартаментаў, 17 акруг, 131 кантон і 2 885 камун.