Мінскі паштамт
Будынак | |
Мінскі паштамт | |
---|---|
53°53′47″ пн. ш. 27°33′05,60″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Архітэктурны стыль | савецкі манументальны класіцызм |
Архітэктар | Уладзімір Адамавіч Кароль і Абрам Рыгоравіч Духан |
Будаўніцтва | 1949—1953 гады |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000159 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мінскі паштамт — будынак у Мінску, размешчаны па адрасе пр-т. Незалежнасці, 10. Помнік архітэктуры, пабудаваны ў 1949—1953 гадах (архітэктары Уладзімір Кароль і Абрам Духан).
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Складаецца з двух злучаных паміж сабой аб’ёмаў — асноўнага чатырохпавярховага П-падобнага ў плане, пастаўленага ўздоўж чырвонай лініі праспекта Незалежнасці, і прыбудаванага да яго тыльнага фасада (круглы ў плане, у выглядзе ратонды з купалам; дыяметр 30 м), дзе размешчана вялікая аперацыйная зала. Галоўны фасад будынка, арыентаваны на праспект Незалежнасці, мае сіметрычную кампазіцыю. Размешчаныя па ўсім фасадзе трохчвертныя калоны вялікага карынфскага ордара, масіўныя формы цэнтральнай аркі ўваходу з апорамі, якія значна выступаюць за межы плану, высокі раскрапаваны атык надаюць будынку манументальны характар. У аздабленні фасадаў і інтэр’ераў выкарыстаныя прыродны камень, высакаякасная тынкоўка, ляпныя дэталі, вітражы з выявамі помнікаў дойлідства Беларусі (1980 г., В. Позняк).
Будынак — характэрны прыклад выкарыстання элементаў класічнай спадчыны ў архітэктуры Беларусі 1940—1950-х гадоў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мінскі паштамт
- З’явіліся ў 1953 годзе
- Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
- Плошча Незалежнасці (Мінск)
- Будынкі і збудаванні Мінска
- Славутасці Мінска
- Цэнтральны раён (Мінск)
- Праспект Незалежнасці (Мінск)
- 1953 год у Мінску
- Пошта Беларусі
- Будынкі і збудаванні Уладзіміра Караля
- Будынкі і збудаванні Абрама Духана
- Паштовыя станцыі Беларусі