Марыямпале
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Марыя́мпале (літ.: Marijampolė, традыцыйная беларуская назва — Мар’я́мпаль) — горад у паўднёвай Літве, з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Марыямпальскага павета.
Насельніцтва каля 47 тыс. чалавек, горад лічыцца сёмым па колькасці насельніцтва горадам краіны.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Марыямпале з’яўляецца цэнтрам этнаграфічнага рэгіёна Судовія.
Горад знаходзіцца за 231 км ад Клайпеды, і за 50 км на паўднёвы захад ад Коўна, недалёка ад мяжы з Польшчай і Расіяй.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыя горада пачынаецца ў 1667 годзе, калі у тутэйшай невялікай вёсцы дзейнічаў касцёл. У 1717 годзе тут была пабудавана сядзіба старосты Прэнаў графа Бутлера. У 1750 годзе граф запрасіў сюды манахаў ордэна Марыянаў, якія заснавалі тут свой касцёл і кляштар. 23 лютага 1792 годзе кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі дараваў паселішчу статус горада. Пасля трэцяга падзелу Рэчы паспалітай горад трапіў у склад Прусіі. Пасля перамогі Напалеона над Прусіяй Марыямпале з 1807 да 1815 года ўваходзіў у склад Польскага каралеўства.
У часы Літоўскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі назва горада была заменена на Капсукас у гонар літоўскага камуніста Вінцаса Міцквічуса-Капсукаса. Гістарычная назва была вернута ў 1989 годзе.
З 1990 года ў складзе Літоўскай Рэспублікі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Спорт
[правіць | правіць зыходнік]- ФК Судува — футбольны клуб.
- Судува стадыён па футболу.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 2 чэрвеня 2019.
- ↑ а б в Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.
- ↑ http://www.rcie.piotrkow.pl/nasze-miasto-t70/z-zycia-miasta-t87/miasta-partnerskie-t119/marijampole-litwa-t125
- ↑ https://um.suwalki.pl/miasta-partnerskie,62/mariampol,2574007
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Марыямпале