Людвік Пацей
Людвік Пацей | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Антоні Пацей | ||||||
Пераемнік | Леанард Пацей | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | каля 1726[1] | ||||||
Смерць | студзень 1771[2][3][…] | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Пацеі | ||||||
Бацька | Аляксандр Пацей | ||||||
Маці | Тэрэза з Войнаў-Ясянецкіх[d] | ||||||
Жонка | Вікторыя з Патоцкіх[d] | ||||||
Дзеці | няма | ||||||
Узнагароды |
Людвік Пацей (каля 1726 — студзень 1771) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Абозны (з 1744) і стражнік вялікі літоўскі (з 1748). Трымаў Рагачоўскае і Алькеніцкае староствы. Кавалер Ордэна Белага Арла (1757).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Прадстаўнік шляхецкага роду Пацеяў гербу «Вага», сын Аляксандра, троцкага ваяводы, і Тэрэзы з Войнаў-Ясянецкіх, удавы кашталяна мсціслаўскага Канстанціна Бенядзікта Бжастоўскага.
Абіраўся паслом на сойм.
Удзельнік канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага (1767) з прыхільнікаў расійскай імператрыцы Кацярыны II, да якой ездзіў на чале дэлегацыі.
У часы Барскай канфедэрацыі займаў хісткую пазіцыю паміж канфедэратамі і каралём.
У шлюбе з Вікторыяй, дачкой ваяводы смаленскага, кіеўскага і пазнаньскага Станіслава Патоцкага, нашчадкаў не пакінуў.
Зноскі
- ↑ Українська Вікіпедія — 2004.
- ↑ Ludwik Pociej h. Waga // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ Ludwik Pociej // NUKAT — 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Грыцкевіч А. Пацеі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 421. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай Архівавана 30 кастрычніка 2013.