Кяхулай
Выгляд
Пасёлак гарадскога тыпу
Кяхулай
|
Кяхулай (кум.: Кяхулай-Торкъали, руск.: Кяхула́й) — пасёлак гарадскога тыпу ў Дагестане. Уваходзіць у гарадскую акругу горад Махачкала. Адміністрацыйна падпарадкаваны Савецкай раённай адміністрацыі горада Махачкала. Размешчаны ля паўночна-ўсходняга схілу гары Таркі-Тау. У 1988 годзе частка дамоў пасёлка была разбурана апоўзнем. Пацярпелым жыхарам былі выдзелены ўчасткі ў дачным пасёлку Южны, які пасля быў ператвораны ў пасёлак Новы Кяхулай. Статус пасёлка гарадскога тыпу — з 1992 года.