Зінаіда Аляксандраўна Бандарэнка
Зінаіда Аляксандраўна Бандарэнка | |
---|---|
Род дзейнасці | палітык, дыктарка |
Дата нараджэння | 25 красавіка 1939 (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Узнагароды і прэміі |
Зінаі́да Алякса́ндраўна Бандарэ́нка (нар. 25 красавіка 1939, Мінск) — дыктарка беларускага тэлебачання. Народная артыстка Беларусі (1985).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў Мінску ў сям’і хірурга. Жылі ў інтэрнаце медыцынскага інстытута, што месціўся на вуліцы Ленінградскай. Калі ў Мінск прыйшлі фашысты і пачалі бамбіць горад, бацька Зінаіды быў на дзяжурстве ў вайсковым шпіталі, а маці разам з ёй і старэйшым братам спяшалася схавацца ў бамбасховішчы на вуліцы Карла Маркса. Усё ў цэнтры было разбуранае, галава сям’і вырашыў, што згубіў жонку і дзяцей. Маці з маленькімі сынам і дачкой пайшла пешшу на Гомельшчыну да сваякоў. Большую частку вайны пражылі ў вёсцы Уборак (Лоеўскі раён). Пасля вайны пераехалі ў Гомель. Бацька апынуўся ў Германіі, займеў іншую сям'ю; маці працавала дэзынфектаркай у Гомелі[1].
У школе Зінаіда Бандарэнка захапілася тэатрам, займалася ў драматычным гуртку, затым у тэатральнай студыі ў Палацы чыгуначнікаў. Пасля 10 класа паступіла ў медвучылішча. На Гомельскай тэлестудыі паспяхова прайшла конкурс на дыктараў.
З 1959 дыктар Гомельскай абласной студыі тэлебачання, з 1962 працуе на Беларускай рэспубліканскай студыі тэлебачання (з 1976 кіраўнік групы дыктараў). Скончыла БДУ (1968).
Яе творчую дзейнасць вызначаюць артыстызм, абаяльнасць, нацыянальны характар. Прадстаўляла Беларусь на фестывалях СССР і за мяжой.
У 1996 годзе рэзка выказалася на адрас Аляксандра Лукашэнкі, які вырашыў сустрэцца з журналістамі, каб аддзячыць ім за падтрымку на рэферэндуме па пашырэнню ягоных паўнамоцтваў. Хутка пасля гэтага была вымушана звольніцца з тэлебачання.
Была вядучай урачыстай часткі «Свята незалежнасці» ў Мінску, якое адбылося 25 сакавіка 2018 года ў гонар 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджана медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.[2]
Зноскі
- ↑ Жыццё і лёс Зінаіды Бандарэнка // nashaniva.by 26 жніўня 2018
- ↑ Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Зінаіда Бандарэнка: Няма ў беларусаў «намагання да змагання», каб пастаяць за сваё // nashaniva.by 29 мая 2020
- Фантастычны лёс Зінаіды Бандарэнка Архівавана 27 красавіка 2009.