Жорж Бізэ
Жорж Бізэ | |
---|---|
фр.: Georges Bizet | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 25 кастрычніка 1838[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 чэрвеня 1875[2][3][…] (36 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Бацька | Адольф Арман Бізэ[d] |
Маці | Aimée Léopoldine Joséphine Delsarte Anaya[d] |
Жонка | Geneviève Halévy[d][7] |
Дзеці | Jacques Bizet[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Антанен Мармантэль[d], Pierre-Joseph-Guillaume Zimmermann[d], Франсуа Бенуа, Fromental Halévy[d] і Антуан Мармантэль |
Прафесіі | кампазітар класічнай музыкі, дырыжор, піяніст, кампазітар |
Жанры | опера, сімфонія, French opera[d][8] і музыка перыяду рамантызму[d] |
Выхаванцы | Paul Lacombe[d] |
Узнагароды |
Рымская прэмія[d] (1857) |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандр Сезар Леапольд Бізэ (фр.: Alexandre-Cesar-Leopold Bizet, пры хрышчэнні атрымаў імя Жорж, фр.: Georges; 25 кастрычніка 1838, Парыж — 3 чэрвеня 1875) — французскі кампазітар, аўтар аркестравых твораў, рамансаў, фартэпіянных п’ес, а таксама опер, самай вядомай з якіх стала «Кармэн».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1838 годзе ў Парыжы ў сям’і настаўніка спеваў. Быў зарэгістраваны пад імем Аляксандр-Сезар-Леапольд Бізэ, але пры хрышчэнні атрымаў імя Жорж, пад якім і быў вядомы надалей. Паступіў у Парыжскую кансерваторыю за два тыдні да таго, як яму выканалася дзесяць гадоў.
У 1857 годзе ён падзяліў з Шарлем Лекокам прэмію на конкурсе, арганізаваным Жакам Афенбахам, за аперэту «Цудоўны доктар» і атрымаў Рымскую прэмію, што дазволіла яму пражыць у Рыме на працягу трох гадоў, складаючы музыку і займаючыся адукацыяй. Справаздачным творам (напісанне якога было абавязковым для ўсіх лаўрэатаў Рымскай прэміі) стала опера «Дон Пракопіа». З выняткам праведзенага ў Рыме перыяду, Жорж Бізэ пражыў усё сваё жыццё ў Парыжы.
Пасля знаходжання ў Рыме ён вярнуўся ў Парыж, дзе прысвяціў сябе напісанню музыкі. Маці памерла неўзабаве пасля яго вяртання. У 1863 годзе ён напісаў оперу «Шукальнікі жэмчугу». У гэты ж перыяд ён напісаў «Пертскую красуню», музыку да п’есы Альфонса Дадэ «Арлезіянка» і твор для фартэпіяна « Дзіцячыя гульні». Таксама ён напісаў рамантычную оперу «Джаміле», звычайна разгляданую, як папярэдніцу «Кармэн». Сваю першую сімфонію, до-мажорную, Бізэ напісаў у Парыжскай кансерваторыі ва ўзросте сямнаццаці гадоў у якасці навучальнага задання. Сам Бізэ забыўся пра яе, і пра сімфонію не ўспаміналі да 1935 года, калі яна была выяўлена ў бібліятэцы кансерваторыі. Пры першым жа ўяўленні гэтая праца атрымала хвалы як шэдэўр маладога майстра і выдатны дадатак да рэпертуару ранняга рамантычнага перыяду. Сімфонія выдатная сваім стылістычным падабенствам з музыкай Франца Шуберта, якая ў той перыяд амаль не была вядомая ў Парыжы, за выключэннем, можа, некалькіх песень. Другую сімфонію, «Рым», Бізэ не завяршыў. Памёр Жорж Бізэ у 1875 годзе ад сярдэчнага прыступу.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Напісаў каля 20 опер (многія не закончаны), у т.л. «Дон Пракопіо» (1858—1859, пастаўлена ў 1906), «Іван Грозны» (1865, не закончана, пастаўлена ў 1946), 3 аперэты, у т.л. «Доктар Міракль» (1857), музыку да драматычных спектакляў. Найбольш блізкія яму былі сюжэты з элементамі псіхалагічнай драмы, вострымі канфліктамі. Раннія оперы Ж. Бізэ «Шукальнікі жэмчугу » (1863), «Перцкая прыгажуня» (паводле В. Скота, 1866, пастаўлена ў 1867) развіваюць традыцыі французскай лірычнай оперы, вылучаюцца меладычным багаццем, маляўнічасцю аркестроўкі, зручным для спеваў выкладаннем вакальных партый. У іх выявілася імкненне кампазітара да народнасці, жыццёвай праўды. Рэалістычныя тэндэнцыі больш яскравыя ў оперы «Джаміле» (паводле паэмы А. Мюсэ «Намуна», 1871, пастаўлена ў 1872) і музыцы да драмы А. Дадэ «Арлезіянка» (1872). Ён амаль не карыстаўся цытатамі, але, засвоіўшы рытмаінтанацыйныя асаблівасці народных напеваў, дакладна ўзнаўляў у іх характар усходняй і правансальскай музыкі. Вялікую папулярнасць набылі 2 аркестравыя сюіты з музыкі да «Арлезіянкі» (першая належыць Бізэ, 1872, другая — Э. Гіро, 1885) — яркі ўклад у сусветную сімфанічную музыку. Найбольш значны твор Жоржа Бізэ — опера «Кармэн» (паводле П. Мерымэ, 1875) — адна з вяршыняў опернага мастацтва XIX ст. Аўтар аркестровых твораў, у т.л. сімфоніі-кантаты «Васка да Гама» (1859—1860), сімфоніі «Рым» (1871), фартэпіянных п’ес, рамансаў, песень і інш.
Сачыненні
[правіць | правіць зыходнік]Оперы
[правіць | правіць зыходнік]- Анастасія і Дзмітрый
- Дон Пракопіа (опера-буффа, на італьянскай мове, 1858-59, пастаўлена 1906, Монте-Карла), існуе таксама ў аркестроўцы Леаніда Фейгіна
- Каханне-мастачка (L’Amour peintre, лібрэта Б., па Ж. Б. Мальеру, 1860, не скончана, не апублікавана)
- Гузла Эміра (камічная опера, 1861-62)
- Шукальнікі жэмчугу (Les Pecheurs de perles, 1862-63, пастаўлена 1863, «Тэатр лірык», Парыж)
- Іван Грозны (Ivan le Terrible, 1865, пастаўлена, 1946, Замак Мюрынген, Вюртэмберг)
- Нікола Фламель (1866?, фрагменты)
- Пертская красуня (La Jolie fille du Perth, 1866, пастаўлена 1867, «Тэатр лірык», Парыж)
- Кубак Фульскага караля (La Coupe du roi de Thule, 1868, фрагменты)
- Кларыса Гарлоу (камічная опера, 1870-71, фрагменты)
- Каландаль (камічная опера, 1870), Грызельда (камічная опера, 1870-71, не скончана)
- Джамиле (камічная опера, 1871, пастаўлена 1872, тэатр « Опера комік», Парыж)
- Дон Радрыга (1873, не скончана)
- Кармэн (камічная опера, 1873-74, пастаўлена 1875, тэатр « Опера комік», Парыж; рэчытатывы напісаны Э. Гіра, пасля смерці Бізэ, для пастаноўкі ў Вене, 1875)
Аперэты
[правіць | правіць зыходнік]- Анастасія і Зміцер
- Мальбрук у паход памкнуўся (Malbrough s’en va-t-en guerre, 1867, тэатр «Атэней», Парыж; Бізэ прыналежыць 1-е дзеянне, іншыя 3 дзеянні —І. Э. Легуи, Э. Жанасу, Л. Дэлібу)
- Соль-сі-рэ-піф- пан (1872, тэатр «Шато-д’о», Па
- Анёл і Товія (L’Ange et Tobia, каля 1855-57)
- Элаіза дэ Манфор (1855-57)
- Зачараваны рыцар (Le Chevalier enchanté, 1855-57)
- Эрмінія (1855—1857)
- Вяртанне Віргініі (Le Retour de Virginie, каля 1855—1857)
- Давыд (1856)
- Клавіс і Клацільда (1857)
- Песня стагоддзю (Carmen seculaire, па Гарацыю, 1860)
- Жаніцьба Праметэя (Les Noces de Promethee, 1867)
Оды-сімфоніі
[правіць | правіць зыходнік]- Уліс і Цырцэя (па Гамеру, 1859)
- Васка да Гама (1859-60)
Араторыі
[правіць | правіць зыходнік]- Жэнеўева Парыжская (1874-75)
Творы для хору і аркестра (ці фартэпіяна)
[правіць | правіць зыходнік]- Хор студэнтаў (Choeur d’etudiants, мужчынскі хор, да 1855)
- Вальс (C-dur, 1855)
- Тыя Deum (для салістаў, хору і аркестра, 1858)
- Заліў Байя (Le Golfe de Bahia, для сапрана ці тэнару, хору і фартэпіяна, каля 1865; музыка скарыстана ў оперы « Іван Грозны», маецца перапрацоўка для фартэпіяна)
- Ave Maria (для хору і аркестра, словы Ш. Гранмужана, пасля 1867)
- Песня калаўрота (La Chanson du Rouet, для саліста, хору і фартэпіяна, пасля 1867) і інш.
Для хору без суправаджэння
[правіць | правіць зыходнік]- Звыш Іаан з Патмоса (Saint-Jean de Pathmos, для мужчынскага хору, словы В. Гюго, 1866)
Творы для аркестра
[правіць | правіць зыходнік]- Сімфоніі (№ 1, C-dur, Юнацкая, 1855, партытура апублікавана і выканана 1935; № 2, 1859, знішчана Бізэ),
- Рым (C-dur, 1871, спачатку —Успаміны пра Рым, 1866-68, выканана 1869)
- Увертуры, у тым ліку Радзіма (Patrie, 1873, выканана 1874)
- Сюіты, у тым ліку Маленькая сюіта (Petite suite, з фартэпіянных дуэтаў Гульні дзяцей, 1871, выканана 1872), сюіты з Арлезіянкі (№ 1, 1872; № 2, склаў Э. Гіро, 1885)
Творы для фартэпіяна ў 2 рукі
[правіць | правіць зыходнік]- Вялікі канцэртны вальс (E-dur, 1854)
- Фантастычнае паляванне (Chasse fantastique, 1865)
- Рэйнскія песні (Chant du Rhin, цыкл з 6 песень, 1865)
- Канцэртныя храматычныя варыяцыі (1868)
- і інш.
Фартэпіянныя дуэты
[правіць | правіць зыходнік]- Гульні дзяцей (Jeux d’enfants, 12 п’ес для 2 фартэпіяна, 1871)
Творы для голасу і фартэпіяна
[правіць | правіць зыходнік]- У тым ліку цыклы песень Лісткі з альбома (Feuilles d’album, 6 песень, 1866)
- Пірэнейскія песні (Chants dee Pyrenees, 6 народных песень, 1867)
- Рамансы
Музыка да драматычнага спектакля
[правіць | правіць зыходнік]- Арлезіянка (драма А. Доде, 1872, тэатр «Вадэвіль», Парыж)
Зноскі
- ↑ Alexandre César Léopold Bizet // Léonore database — ministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Martin Du Pré Cooper Georges Bizet // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Georges Bizet // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Бизе Жорж // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ Archives de Paris
- ↑ marriage certificate
- ↑ http://www.plusouder.be/opera-habanera-carmen.htm
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Л. А. Сівалончык. Бізэ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Georges Bizet
- Кароткія зместы (сінопсісы) опер Бізэ на сайце «100 абапёр» Архівавана 16 кастрычніка 2007.
- Б. Кушнер. Рэкамендацыйны ліст: Старонка з жыцця Бізэ Архівавана 19 жніўня 2006. // « Вястун» (Бастон), № 10 (347), 12 мая 2004 г.
- Бизе Жорж (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Бизе Жорж // Энцыклапедыя Кругасвет (руск.)
- Нарадзіліся 25 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1838 годзе
- Нарадзіліся ў Парыжы
- Памерлі 3 чэрвеня
- Памерлі ў 1875 годзе
- Памерлі ў дэпартаменце Івелін
- Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз
- Выпускнікі Парыжскай кансерваторыі
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Кампазітары Францыі
- Акадэмічныя музыканты Францыі
- Оперныя кампазітары
- Рамантычныя кампазітары