Перайсці да зместу

Джэфры Хінтан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джэфры Хінтан
англ.: Geoffrey Hinton
Род дзейнасці спецыяліст у галіне інфарматыкі, даследчык штучнага інтэлекту, выкладчык універсітэта
Дата нараджэння 6 снежня 1947(1947-12-06)[1] (76 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька H. E. Hinton[d][1]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
кампаньён ордэна Канады

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (1998)

IEEE Frank Rosenblatt Award[d] (2014)

Rumelhart Prize[d] (2001)

IJCAI Award for Research Excellence[d] (2005)

BBVA Foundation Frontiers of Knowledge Award[d] (2016)

AAAI Fellow[d] (1990)

CSS Fellow[d]

Канадскі залаты медаль Герхарда Герцберга (2010)

член Каралеўскага таварыства Канады[d] (1996)

прэмія Цьюрынга (2018)

Honda Prize[d] (2019)

IEEE Neural Networks Pioneer Award[d]

прэмія прынцэсы Астурыйскай за дасягненні ў навуковых і тэхнічных даследаваннях

Dickson Prize in Science[d] (2021)

IEEE Maxwell Award[d] (2016)

член Асацыяцыі вылічальнай тэхнікі[d] (2023)

Нобелеўская прэмія па фізіцы

ганаровы доктар Эдынбургскага ўніверсітэта[d] (2001)

honorary doctor of the University of Sussex[d] (2011)

ганаровы доктар Шэрбрукскага ўніверсітэта[d] (2013)

Сайт cs.toronto.edu/~h… (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джэфры Эверэст Хінтан (англ.: Geoffrey Everest Hinton; нар. 6 снежня 1947(1947-12-06)[1], Уімблдан, графства Вялікі Лондан) — брытанскі і канадскі вучоны, які ўнёс прыкметны ўклад у глыбокае навучанне. Лаўрэат Нобелеўскую прэмію па фізіцы за 2024 год.

Праўнук Джорджа Буля. Скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт у 1970 годзе, дзе атрымаў ступень бакалаўра мастацтваў у галіне эксперыментальнай псіхалогіі, у 1978 годзе атрымаў доктарскую ступень у Эдынбургскім універсітэце ў галіне штучнага інтэлекту.

Працаваў прафесарам дэпартамента інфарматыкі Таронцкага ўніверсітэта. З сакавіка 2013 года па красавік 2023 года — супрацоўнік Google (пасля паглынання карпарацыяй кампаніі DNNresearch).

Быў адным з даследнікаў, якія прапанавалі выкарыстоўваць метад зваротнага распаўсюджвання памылкі для трэніроўкі шматслаёвай нейронавай сеткі. Разам з Тэры Сейноўскі вынайшаў машыну Больцмана.

Член Каралеўскага таварыства Канады (1996), Лонданскага каралеўскага таварыства (1998), замежны член Нацыянальных Акадэміі навук (2023) і Інжынернай акадэміі (2016) ЗША.