Пасля бітвы на Марне немцы адышлі на поўнач і 12 верасня занялі абарону па рэках Эна і Вель. Французскія і брытанская арміі выйшлі на гэтую мяжу 13 верасня і пачалі атакі. Разгарэлася кровапралітная бітва, жорсткія лабавыя сутыкненні працягваліся да 15 верасня, аднак усё скончылася безвынікова. У ротах германскай гвардыі засталося па 50 чалавек замест 300, а ў некаторых палках практычна не засталося афіцэраў. Тылы ў немцаў былі зусім разлажаныя, паўсталі вялікія цяжкасці з забеспячэннем і боепрыпасамі. Становішча армій саюзнікаў мала чым адрознівалася ад становішча германскіх армій.
Абодва бакі канчаткова выдыхнуліся, сталі закопвацца ў зямлю і перайшлі да пазіцыйнай абароны. Бітва на Эне пазначыла пераход да пазіцыйных баявых дзеянняў у ходзе Першай сусветнай вайны.