Астана-Арэна
Астана-Арэна | |
---|---|
Арыгінальная назва | каз.: Астана Арена |
Месцазнаходжанне | Астана, Казахстан |
Пабудаваны | 2009 |
Адкрыты | 3 ліпеня 2009 года |
Архітэктар | Populous[d] |
Уладальнік | Астана |
Хатняя каманда |
ФК Астана ФК Байтэрэк Зборная Казахстана |
Умяшчальнасць | 30 000 |
Памеры поля | 105×68 м |
Сайт | astanaarena.kz |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Астана-Арэна» — стадыён у Астане, сталіцы Казахстана, які змяшчае 30 000 гледачоў.
Стадыён спачатку, як і ў афіцыйны дзень адкрыцця, зваўся Стадыён Кажымукан у гонар вядомага барца Кажымукана Мунайтпасава[1]. Пазней стадыён набыў сваю цяперашнюю назву Астана-Арэна.
Стадыён, перадусім, арыентаваны на футбол, але лёгка можа быць адаптаваны і для іншых спартыўных імпрэз, улучаючы любыя віды спорту ў краіне – барацьба, дзюдо і бокс. Арэна на 30 000 месцаў задумана як вялікі амфітэатр з двухузроўневай структурай: ніжняй тэрасай у 15 000 месцаў, якая атачае гульнявое поле, і верхняй пазіцыяй у 15 000 месцаў, якая навісае з заходняга і ўсходняга бакоў. Адусюль бесперашкодны агляд поля.
Рассоўны дах стадыёна цалкам адкрываецца і закрываецца за 20 хвілін. Стадыён мае штучнае поле і інфраструктуру ўсіх памяшканняў, прыстасаваных да правядзення матчаў сусветнага ўзроўня і канцэртаў.
Гісторыя стадыёна
[правіць | правіць зыходнік]Стадыён быў адкрыты 3 ліпеня 2009 года. У першым у гісторыі стадыёна матчы ў той дзень сустракаліся «Астана» і моладзевая зборная Казахстана. Матч судзіў вядомы італьянскі арбітр П'ерлуіджы Каліна, сімвалічны першы ўдар па мячы пад яго свісток нанёс прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў. У складзе кожнай з камандаў, апроч іх сталых гульцоў, выступалі па дзве запрошаныя «зоркі»: у складзе моладзевай зборнай Казахстана — абаронца зборнай Грузіі і італьянскага «Мілана» Каха Каладзэ і нападнік зборнай Украіны Андрэй Шаўчэнка, а ў складзе «Астаны» — вядомыя турэцкія футбалісты Хасан Шаш і Хакан Шукюр.
14 кастрычніка 2009 года на стадыёне ўпершыню адбыўся афіцыйны матч нацыянальных зборных: у рамках кваліфікацыйнага турніру чэмпіянату свету 2010 зборная Казахстана сустрэлася са зборнай Харватыі. Матч скончыўся ў карысць гасцей з лікам 2:1, вырашальны мяч быў забіты пад канец матча, у кампенсаваны час.
На стадыёне прайшла цырымонія адкрыцця Зімовых Азіяцкіх гульняў 2011 года[2][3].
Зноскі
- ↑ В Астане открыт стадион «Кажымукан» . sports.kz (7 ліпеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2013.
- ↑ Открытие Азиады состоялось 30 января 2011 на крытом стадионе Астаны Архівавана 24 лістапада 2010.
- ↑ astana-almaty2011.kz(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт стадыёна Астана-Арэна
- Астана-Арэна на football-arena.ru Архівавана 7 красавіка 2014.
- wikimapia (руск.)