Аперацыя «Кіпцюр-Меч»
Аперацыя «Кіпцюр-Меч» | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Турэцка-курдскі канфлікт, Грамадзянская вайна ў Сірыі | |||
Дата | 20 лістапада 2022 — цяперашні час | ||
Месца |
Паўночная і ўсходняя Сірыя паўночны Ірак |
||
Праціўнікі | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Аперацыя «Кіпцюр-Меч» (турэцк.: Pençe-Kılıç Operasyonu) — ваенная аперацыя ўзброеных сіл Турцыі пры падтрымцы пратурэцкіх узброеных фарміраванняў сірыйскай апазіцыі (Сірыйская нацыянальная армія) на поўначы і ўсходзе Сірыйскай Арабскай Рэспублікі і поўначы Іракскай Рэспублікі супраць Дэмакратычных сіл Сірыі і курдскіх узброеных атрадаў. Афіцыйная аб’ява аб пачатку аперацыі была зроблена Генштабам УС Турцыі 20 лістапада 2022 года. Нагодай стаў тэракт у Стамбуле, арганізаваны па даных Турцыі членамі курдскіх груповак.
Аперацыя
[правіць | правіць зыходнік]20 лістапада каля паўночы па мясцовым часе авіяцыя ВПС Турцыі нанесла серыю авіяўдараў па паўночнай Сірыі і Іраку, у выніку чаго ў Сірыі загінулі 36 байцоў Дэмакратычных сіл Сірыі і сірыйскіх салдат, а таксама рэпарцёр інфармацыйнага агенцтва «Hawar News Agency». Па даных Узброеных сіл Турцыі ўдары былі нанесены па цэлях у Кабані, Тэль-Рыф'ят, Дзярык у Сірыі і Кандзіль, Асос, Хакурк — у Іраку. У выніку ўдару былі пашкоджаны 89 цэляў (сховішчы, бункеры, пячоры, тунэлі, штабы і склады)[1][2].
Увечары СДС выпусцілі больш за 15 ракет і артылерыйскіх снарадаў па турэцкай ваеннай базе ў Дабіку на поўначы правінцыі Алепа. Турэцкія крыніцы паведамілі пра абстрэл свайго КПП на мяжы з Сірыяй, у выніку якога адзін ваеннасужачы і восем паліцэйскіх параненыя.
22—23 лістапада ВПС Турцыі нанеслі ўдар па нафтагазавай энергетычнай інфраструктуры ў правінцыі Эль-Хасака[3][4]. Турэцкія ВПС нанеслі ўдар па горадзе Макман на паўночным захадзе правінцыі Дэйр-эз-Зор[5][6].
Зноскі
- ↑ "Death toll update The number of regime soldiers killed in Turkish airstrikes jumps to 18". SOHR. 25 November 2022. Праверана 25 November 2022.
- ↑ "CPJ calls on Turkish authorities to investigate airstrikes that killed Hawar News Agency reporter". Камітэт абароны журналістаў. 22 November 2022. Праверана 24 November 2022.
- ↑ "Military escalation Turkish ground forces shell new oil field in Al-Hasakah". SOHR. 22 November 2022. Праверана 24 November 2022.
- ↑ "18th attack today Turkish drone attack on vehicle leaves three killed and injured in Al-Qamishly". SOHR. 24 November 2022. Праверана 24 November 2022.
- ↑ "Turkish dramatic escalation Turkish aircraft targets area at Al-Hasakah-Al-Raqqah-Deir Ezzor triangle". SOHR. 22 November 2022. Праверана 24 November 2022.
- ↑ "Turkish occupation warplanes shell Makman village in Deir-ez-Zor". Hawar News Agency. 22 November 2022. Праверана 24 November 2022.