Перайсці да зместу

Андрэ Ленотр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэ Ленотр
André Le Nôtre
Партрэт Андрэ Ленотра працы Карла Мараты (1678)
Род дзейнасці ландшафтны архітэктар, дзеяч мастацтваў, архітэктар, садавод, дызайнер
Дата нараджэння 12 сакавіка 1613(1613-03-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 верасня 1700(1700-09-15) (87 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Jean le Nôtre[d]
Маці Jeanne Marie Jacquelin[d]
Член у
Узнагароды і прэміі
Order of Saint Michael Order of Saint Lazarus
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Андрэ Ленотр (12 сакавіка 1613, Парыж — 15 верасня 1700, Парыж) — французскі садоўнік (ландшафтны архітэктар), сын Жана Ленотра, галоўнага садоўніка Цюільры пры Людовіку XIII; з 1645 — прыдворны садоўнік Людовіка XIV, з 1657 — генеральны кантралёр будаўніцтва. Працаваў у парках Во-ле-Віконт, Фантэнбло, Шанціі, аўтар парку ў Версальскім палацы, аўтар праектаў Сент-Джэймскага парку ў Лондане і Грынвіцкага парку; стваральнік сістэмы рэгулярнага французскага парку, што панаваў у Еўропе да сярэдзіны XVIII стагоддзя.

Зноскі