Перайсці да зместу

Іяхаз (цар іўдзейскі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іяхаз
Нараджэнне 633 да н.э.
Смерць 609 да н.э.
Бацька Іасія, цар іудзейскі[1]
Маці Hamutal[d]

Іяхаз (іўр.: יְהוֹאָחָז, грэч. Ιωαχαζ; лац.: Joachaz) — чатырнаццаты цар Іўдзейскага царства, сын Іасія. Заняў пасаду ва ўзросце 23 гадоў і кіраваў 3 месяцы, самы кароткі перыяд сярод іўдзейскіх цароў. Час яго кіравання — 609 г. да н.э.

Пры нараджэнні атрымаў імя Шаллум. Нягледзячы на тое, што ён быў малодшы за свайго брата Іякіма, менавіта ён быў выбраны заняць пасаду цара пасля смерці свайго бацькі Іасіі. Іяхаз валадарыў толькі тры месяцы, пасля чаго быў зняты егіпецкім фараонам Нехао і адведзены ў няволю. Іяхаз не падтрымліваў правядзення рэлігійных рэформ свайго бацькі.

Зноскі