Чэмпіянат Еўропы па футболе 2012
Чэмпіянат Еўропы па футболе 2012 года (афіцыйная назва — UEFA EURO 2012™ Poland-Ukraine; звычайна завуць «Еўра-2012») — 14-ы чэмпіянат Еўропы, футбольны турнір сярод еўрапейскіх краін, які праводзіцца раз у чатыры гады пад эгідай УЕФА. Фінальную частку турніру прымалі сумесна Украіна і Польшча, матчы пачаліся гульнёй адкрыцця 8 чэрвеня 2012 года ў Варшаве[1] і завяршыліся 1 ліпеня 2012 года фінальнай гульнёй у Кіеве.
Чэмпіянат Еўропы па футболе 2012 UEFA Euro 2012 польск.: Mistrzostwa Europy w Piłce Nożnej 2012 | |
---|---|
Падрабязнасці чэмпіянату | |
Месца правядзення | Польшча—Украіна |
Гарады правядзення | 8 |
Стадыёны | 8 |
Тэрміны адбору | 11 жніўня 2010 — 15 лістапада 2011 |
Тэрміны фіналу | 8 чэрвеня — 1 ліпеня 2012 |
Лік удзельнікаў | 52 |
у фінале | 16 |
Прызавыя месцы | |
Чэмпіён | Іспанія |
Другое месца | Італія |
Трэцяе месца | Германія Партугалія |
Фінал | НСК «Алімпійскі», Кіеў |
Статыстыка чэмпіянату | |
Наведвальнасць | 1 124 095 (36 261 за гульню) |
Згуляна матчаў | 31 |
у адборы | 149 |
Забіта галоў | 61 (1.97 за гульню) |
у адборы | 391 (2.62 за гульню) |
Бамбардзір(ы) | Алан Дзагоеў Марыа Гомес Марыа Манджукіч Крыштыяну Раналду (3 мяча) |
у адборы | Клас-Ян Хюнтэлар (12 мячоў) |
< 2008 2016 > |
Гэта трэці турнір у гісторыі еўрапейскіх нацыянальных футбольных першынстваў, гаспадарамі якога былі дзве краіны. Першым стаў чэмпіянат Еўропы 2000 года, праведзены ў Бельгіі і Нідэрландах, другім — чэмпіянат Еўропы 2008 года, праведзены ў Аўстрыі і Швейцарыі.
Гэта апошні чэмпіянат, у фінальнай частцы якога брылі ўдзел 16 каманд. Пачынаючы з Еўра-2016, колькасць каманд павялічана да 24.
Крыніцы
правіць- ↑ Афіцыйны сайт УЕФА Архівавана 24 кастрычніка 2011.
Спасылкі
правіць- Афіцыйны ўкраінскі інфармацыйны цэнтр Еўра-2012 Архівавана 25 мая 2012. (руск.)