Журналіст
Журналі́ст — той, хто займаецца журналістыкай: стварае інфармацыйнае напаўненне для СМІ шляхам збору, асэнсавання і выкладання для аўдыторыі інфармацыі пра які-небудзь факты. Яму могуць дапамагаць тэлеаператар альбо фатограф, якіх таксама лічуць журналістамі.
Журналіст — гэта чалавек, які выступае пасярэднікам паміж грамадcкімі інстытутамі і грамадствам, ажыццяўляе сувязь паміж імі праз які-небудзь інфармацыйны канал (тэлебачанне, радыё, інтэрнэт, друкаваныя СМІ).
Віды журналістаў
правіцьЖурналістаў падзяляюць па відах: рэпарцёры, аглядальнікі, каментатары, вядоўцы праграм і іншыя.
Прафесійная рызыка
правіцьПраца журналіста непрадказальная, нельга прадбачыць, што адбудзецца ў наступную хвіліну. Таксама вартая ўвагі высокая асабістая рызыка журналістаў па розных прычынах: войны, палітычныя фактары, крымінал і г. д. Топ-20 краін, небяспечных для занятку журналістыкай[1]:
1. Ірак: 127 2. Алжыр: 60 3. Расія: 47 4. Калумбія: 40 5. Філіпіны: 32 6. Індыя: 22 Самалі: 22 8. Боснія і Герцагавіна: 19 Турцыя: 19 Пакістан: 19 11. Афганістан: 17 12. Руанда: 16 Сьера-Леонэ: 16 Таджыкістан: 16 15. Бразілія: 15 16. Шры-Ланка: 14 17. Мексіка: 14 18. Бангладэш: 12 19. Ангола: 8 Югаславія: 8
Гл. таксама
правіцьЗноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Журналіст