Перайсьці да зьместу

Жуан Міранда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жуан Міранда
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 7 верасьня 1984(1984-09-07) (40 гадоў)
Рост 186 см
Вага 77 кг
Пазыцыя цэнтральны абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2005
2005—2007
2006—2007
2007—2011
2011—2016
2015—2016
2016—2019
2019—2021
2021—2022
Курытыба
Сашо
Сан-Паўлу (арэнда)
Сан-Паўлу
Атлетыка Мадрыд
Інтэрнацыянале (арэнда)
Інтэрнацыянале
Цзянсу Сунін
Сан-Паўлу
45 (2)
20 (0)
4 (1)
114 (3)
117 (8)
32 (1)
77 (0)
28 (2)
43 (0)
Зборныя
2009—2019 Бразылія 58 (3)

Жуа́н Міра́нда дэ Со́ўза Фі́льлю (па-партугальску: João Miranda de Souza Filho; нарадзіўся 7 верасьня 1984 году, Паранаваі, Бразылія) — колішні бразыльскі футбаліст, абаронца. Былы гулец нацыянальнай зборнай Бразыліі.

Кар’еру пачаў у клюбе «Курытыба». 29 ліпеня 2005 году перайшоў у склад францускага клюбу «Сашо», падпісаўшы 4-гадовы кантракт[1]. Пасьля сэзону праведзенага ў Францыі вярнуўся на радзіму, дзе доўгі час выступаў за клюб «Сан-Паўлу». У 2007 і 2008 гадох уваходзіў у сымбалічную зборную бразыльскага чэмпіянату.

У ліпені 2011 году далучыўся да мадрыдзкага «Атлетыка», падпісаўшы трохгадовы кантракт. Дэбютаваў за гішпанскі клюб 25 жніўня 2011 году ў матчы супраць партугальскай «Віторыі». У сэзоне 2013—2014 гадоў дапамог клюбу аформіць першае чэмпіёнства за 17 апошніх гадоў, пры гэтым Жуан быў намінаваны як найлепшы абаронца чэмпіянату[2].

20 жніўня 2007 году Міранда дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Бразыліі замяніўшы Лусію ў матчы супраць зборнай Альжыру.

«Курытыба»:

«Сан-Паўлу»:

«Атлетыка»:

«Цзянсу Сунін»:

Бразылія:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]