Перайсьці да зьместу

Еўінская друкарня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Е́ўінская друка́рня — колішняя друкарня ў мястэчку Еўе (цяпер у Летуве), якая дзейнічала з 1610 року да сярэдзіны XVII ст. Заснаваная праваслаўным шляхціцам падкаморым троцкім Багданам Агінскім у сваіх уладаньнях пасьля часовай забароны дзейнасьці брацкай Сьвятадухаўскай друкарні ў Вільні.

Друкарняй кіравалі пісьменьнік-публіцыст і ігумен Еўінскага Ўсьпенскага манастыра Л. Карповіч і друкар Г. Івановіч, якімі было надрукавана некалькі кніг на польскай мове і 25 кірыліцай. Сярод выданьняў — рэлігійная літаратура, а таксама такія шырокавядомыя навукова-папулярныя працы, як «Буквар славянскай мовы» (1618), «Граматыка…» М. Сматрыцкага (1690). Выдаваліся кнігі і на старабеларускай мове. Выданьні, ажыцьцёўленыя кірыліцай, вызначаліся высокімі мастацка-паліграфічнымі якасьцямі.

Друкарня спыніла сваю дзейнасьць як з-за фінансавых цяжкасьцяў, так і з-за шматлікіх войнаў сярэдзіны XVII ст.