Перайсьці да зьместу

Бас-гітара

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Бас-ґітара — струнны шчыпковы электронны музычны інструмэнт. Выглядае як гітара, але ў клясычным варыяньце мае чатыры струны (сучасная бас-ґітара можа мець ад чатырох да шасьці струн).

Першапачаткова бас-ґітара была акустычнай і мела вялізарныя памеры й надта нізкі гук. Але яе электрыфікацыя паспрыяла зьмяньшэньню яе памераў і зрабіла бас-ґітару добрай альтэрнатывай кантрабасу. Цяпер жа, зь цягам часу й павышэньнем майстэрства ґітарных вытворцаў, зьявілася магчымасьць зрабіць акустычны бас кампактных памераў.

Электрычная ж бас-ґітара зьявілася дзякуючы ініцыятыве амэрыканскага ґітарнага майстра Леа Фэндэра, які напачатку 1950-х гадоў вырашыў стварыць кампактны нізкачастотны інструмэнт, які б нагадваў невялічкі й ціхі кантрабас. Ён ўласна й збудаваў першы інструмэнт тыпу «Фэндэр Прэсіжн Бас» (Fender Precission Bass), які зьнешне нагадваў ґітару, але меў квартавы строй кантрабасу.

Першапачаткова бас-ґітару выкарыстоўвалі ў джазавых і кантры-калектывах дзеля акцэнтаваньня ў тыя часы не падгучваемага бас-бубна, але са зьмяненьнем тэхнікі агучваньня інструмэнтаў на канцэртах і ў студыі патрэбнасьць у гэтым зьнікла, і ў некаторых стылях бас пачалі выкарыстоўваць як паўмэлядычны інструмэнт.

  • Піцыката (шчапковы мэтад) — асноўная тэхніка гуказдабыцьця на басу. Дзеля карыстаньня піцыкатай вялікі палец кладуць на гуказдымальнік ці чацьвёртую струну, а ўказальным і сярэднім па чарзе шчыкаюць струны. Некаторыя найбольш віртуозныя музыкі могуць выкарыстоўваць таксама безыменны палец і нават мезенік.
  • Гра мэдыятарам — таксама даволі папулярна. У адрозьненьне ад папярэдняга мэтаду гук атрымоўваецца даволі жорсткі, таму асноўныя карыстальнікі гэтага мэтаду — музыкі, што граюць даволі агрэсіўную музыку (панк, гард-кор, разнастайны мэтал).
  • Рэкінг — гра выключна ўказальным пальцам. Выкарыстоўваецца, калі гра двума й больш пальцамі адцягвае увагу выканаўцы, асабліва калі ён сьпяваючы басіст.
  • Гамэр-фінґэр (палец-малаточак) — спосаб гры, пры якім гук здабываецца пры моцным удары пальцамі па струнах грыфу. Выкарыстоўваецца пры дастаткова складаных пераходах пры гры піцыкатай. А таксама калі выканаўца адначасова з бас-ґітарай грае на іншым інструмэнце (часьцей клявішах, ці пэркусіі). Таксама гамэр-фінґэр выкарыстоўваецца дзеля гры на інструмэнце, які спалучае ў сабе басовую і гітарную частку, хаця найбольш вядомы з-за ўжываньня яго Тоні Левінам — Стыку Чэпмэна (Chapman Stick).
  • Слайд — тэхніка, выкарыстоўваемая часьцей дзеля гры на бязладавае бас-ґітары. Пры сляйдзе пасьля здабываньня гуку правай рукой палец левай не адпускаецца, а рухаецца па грыфу, тым самым зьмяняючы вышыню гуку.
  • Слэп — асаблівая пэркусыйная тэхніка. Каб здабыць гук слэпам, трэба моцна ўдарыць па струне косткай вялікага пальцу. У асноўным выкарыстоўваецца музыкамі, што граюць фанк.
  • Тэпінг — прыём, які перайшоў на бас са звычайнае ґітары (таксама як гра пальцамі, альбо медыятарам). Зьнешне нагадвае гамэр-фінґэр, але падчас гры тэпінгам выкарыстоўваюцца пальцы абедзьвюх рук, што дазваляе выконваць даволі складаныя мэлядычныя малюнкі альбо ўвогуле надаваць ілюзыю гры на дзьвюх інструмэнтах адначасова.
  • Алайн Каран (Alain Carone)
  • Стыў Бэйлі (Steve Bailey)
  • Флі (Flea)
  • Кліф Бэртан (Cliff Burton)
  • Філдзі (Fieldy)
  • Лес Клейпул (Les Claypool)
  • Стэнлі Кларк (Stanley Clarke)
  • Джо Дэмая (Joey DeMaio)
  • Джон Энтўістл (John Entwistle)
  • Мо Фостэр (Mo Foster)
  • Хесус Ґабальдон (Jesús Gabaldón)
  • Лары Ґрэам (Larry Graham)
  • Ст’юарт Гэм (Stuart Hamm)
  • Тасімаса Хара (Toshimasa Hara)
  • Стыў Гарыс (Steve Harris)
  • Джонас Гэльборґ (Jonas Hellborg)
  • Энтані Джэксан (Anthony Jackson)
  • Льюіс Джонсан (Louis Johnson)
  • Мікі Ўэй (Mikey Way)
  • Джон Пол Джонз (John Paul Jones)
  • Марк Кінг (Mark King)
  • Ґрэґ Лейк (Greg Lake)
  • Ґэдзі Лі (Geddy Lee)
  • Тоні Левін (Tony Levin)
  • Майкл Мэнрынґ (Michael Manring)
  • Маркус Мілер (Marcus Miller)
  • Джон М’юнґ (John Myung)
  • Адамі Ніці (Adami Nitti)
  • Жако Пасторыюс (Jaco Pastorius)
  • Джон Патытучы (John Patitucci)
  • Дамінік Дып’яца (Dominique diPiazza)
  • Маґнус Розэн (Magnus Rosen)
  • Ґэры Ўіліс (Gary Willis)
  • Віктар Вутэн (Victor Wooten)
  • Білі Шыан (Billy Sheehan)
  • Шава Абаджан (Shavo Odadjian)
  • Стыў Дыджорджыё (Steve DiGiorgio)
  • Майк Дэрнт (Mike Dirnt)
  • Пітэр Вэнц (Peter Wentz)
  • Робэрт Труджылё (Robert Trujillo)
  • Пол Макартні
  • Даф Макаґан (Duff McKagan)
  • Кастусь Калесьнікаў
  • Дзяніс «Аліса» Барбуха
  • Рамэо
  • Зьміцер Астроўскі
  • Аляксей Паўловіч
  • Вячаслаў Сяргеенка
  • Людзьміла Крукоўская
  • Эдуард Юдовін
  • Дзяніс Дробны
  • Уладзіслаў Плюшчаў
  • Вікторыя Сычэвіч
  • Юрась Ляўкоў
  • Яўген Броўка
  • Яўген Міронаў
  • Віктар Самарукаў
  • Сяржук Краўчанка
  • Ігар Сацэвіч
  • Юры Фядзюк
  • Андрусь Семянюк
  • Руслан Праўда
  • Акрабат
  • Аляксей Зайцаў
  • Ігар Сарокін
  • Алесь Каліноўскі
  • Алесь Ванькевіч
  • Валеры Башкоў
  • Уладзіслаў Кірушчанка
  • Алесь Мышкевіч
  • Мікалай Няронскі

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бас-гітарасховішча мультымэдыйных матэрыялаў