Багдановіч
Выгляд
Багдановіч | |||
| |||
Дата заснаваньня: | 1885 | ||
Краіна: | Расея | ||
Плошча: |
| ||
Вышыня: | 160 м н. у. м. | ||
Насельніцтва: | |||
Тэлефонны код: | 34376 | ||
Паштовы індэкс: | 623530 | ||
Геаграфічныя каардынаты: | 56°47′0″ пн. ш. 62°3′0″ у. д. / 56.78333° пн. ш. 62.05° у. д.Каардынаты: 56°47′0″ пн. ш. 62°3′0″ у. д. / 56.78333° пн. ш. 62.05° у. д. | ||
Багдановіч | |||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||
http://www.gobogdanovich.ru/ |
Багдано́віч (па-расейску: Богданович) — горад у Расеі, адміністрацыйны цэнтар Багдановіцкага раёну Сьвярдлоўскай вобласьці. Насельніцтва 29,8 тыс. чал. (2023). Горад разьмешчаны на рацэ Кунара (правы прыток Пышмы), за 99 км на ўсход ад Екацерынбургу.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заснаваны ў 1885 годзе як станцыя другой клясы Уральскай чыгункі. Назву атрымаў у гонар генерал-лейтэнанта Яўгена Багдановіча. Мае статус гораду з 1947 году.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Чыгуначны вузел на Екацерынбург, Цюмень, Чэлябінск, Сяроў. У горадзе дзейнічаюць завод вогнетрывалых вырабаў, шпалапрапітачны завод, мясакамбінат, малочны завод, камбікормавы завод і камбінат будаўнічых матэрыялаў.
Асобы, зьвязаныя з горадам
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сьцяпан Шчыпачоў — расейскі савецкі паэт, ляўрэат Сталінскіх прэмій (1949, 1951).