Paulownia
Paulownia | |||||||||||||
Paulownia tomentosa, агульны выгляд дарослага дрэва | |||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||
Віды | |||||||||||||
Гл. тэкст
| |||||||||||||
|
Paulownia — род раслін сямейства Paulowniaceae (раней гэты род часам адносілі да сямейства Bignoniaceae і Залознікавыя).
Філіп Зібальд і Іозеф Цукарыні далі расліне назву па імені па бацьку дачкі імператара Паўла I Ганны Паўлаўны (1795—1865): назваць род Anna яны не маглі, паколькі такі род ужо існаваў, а імя па бацьку яны прынялі за другое імя.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Paulownia imperialis. Батанічная ілюстрацыя з кнігі Зібальда і Цукарыні Flora Japonica, 1870
|
Лістападныя высокія дрэвы.
Ствол прамы, крона разгалістая.
Лісце супратыўнае, на доўгіх хвосціках. Ліставая пласцінка буйная, глыбоказубчастая або трохлопасцевая. Край ліста суцэльны. Прылісткаў няма.
Кветкі буйныя, лілова-бэзавыя, часам амаль белыя, у мяцёлкавых суквеццях на канцах парасткаў. Чашачка званочкавая.
Плод — каробачка. Насенне дробнае, крылатае.
Арэал
[правіць | правіць зыходнік]Расце на Далёкім Усходзе і ў Паўднёва-Усходняй Азіі: Кітай (Аньхой, Фуцзянь, Гуандун, Хубэй, Цзянсу, Сычуань, Юньнань), Карэя, Тайвань, Лаос, В'етнам.
У садах і парках Еўропы і Паўночнай Амерыкі культывуюць Paulownia tomentosa — дрэва вышынёй 15-20 м, з шырокай кронай і буйным (даўжынёй да 30 см і шырынёй да 25 см) цэльнакрайнім лісцем на доўгіх хвосціках. Кветкі бледна-фіялетавыя, у прамых пірамідальных суквеццях; цвіценне — да з'яўлення лісця. Каробачкі захоўваюцца на дрэве часам да наступнага лета.
У Расіі і сумежных краінах у культуры: на Каўказе, на Паўднёвым беразе Крыма[3]; на захадзе і поўдні Украіны; паўночней — зімой абмярзае.
Батанічная класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Па дадзеных сайта GRIN, род складаецца з 5 відаў:
- Paulownia elongata S.Y.Hu
- Paulownia fortunei (Seem.) Hemsl., сінонімы: Paulownia duclouxii Dode, Paulownia mikado T.Ito
- Paulownia kawakamii T.Ito
- Paulownia speciosa hort.
- Paulownia tomentosa (Thunb.) Steud.[4], сінонім Paulownia imperialis Siebold & Zucc.
Па дадзеных сайта The Plant List род уключае 7 відаў [5]:
- Paulownia catalpifolia T.Gong ex D.Y.Hong
- Paulownia elongata S.Y.Hu
- Paulownia fargesii Franch.
- Paulownia fortunei (Seem.) Hemsl.
- Paulownia kawakamii T.Itô — від налічваў у 1997 годзе ўсяго 13 дарослых дрэў у натуральных умовах (усе — на востраве Тайвань) і быў знікаючым[6].
- Paulownia taiwaniana T.W.Hu & H.J.Chang
- Paulownia tomentosa Steud.
Прымяненне
[правіць | правіць зыходнік]Каштоўнае садова-паркавае дрэва для вырошчвання ў раёнах з цёплым і вільготным кліматам.
Драўніна лёгкая, мяккая; у Кітаі і Японіі яе выкарыстоўваюць для вырабу музычных інструментаў, мэблі, дробных вырабаў, апрацоўчых дошак, а таксама горных лыж і сноўбордаў.
Ужываецца для вырабу аснаванняў ракетак для настольнага тэніса.
Фотагалерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Агульны выгляд дрэва Paulownia tomentosa
-
Лісце Paulownia imperialis
-
Кветкі Paulownia fortunei
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Большая частка Крымскага паўвострава з'яўляецца аб'ектам тэрытарыяльных спрэчак паміж Расіяй, якая кантралюе спрэчную тэрыторыю, і Украінай.
- ↑ USDA NRCS апісвае гэты від як Paulownia tomentosa (Thunb.) Siebold & Zucc. ex Steud.
- ↑ Paulownia (англ.). The Plant List. Version 1.1. (3 снежня 2013). Праверана 7 кастрычніка 2016.
- ↑ International Union for Conservation of Nature and Natural Resources
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Paulownia: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Род на сайце USDA NRCS