Journal of the American Medical Association
Выгляд
Journal of the American Medical Association | |
---|---|
Арыгінальная назва |
англ.: JAMA[1] |
Тып | medical journal[d] і навуковы часопіс[d] |
Уладальнік | American Medical Association |
Выдавец | American Medical Association |
Краіна | ЗША |
Рэдактар | Howard Bauchner[d] і Catherine D. DeAngelis[d] |
Галоўны рэдактар | Кэтрын дэ Анджэліс |
Заснавана | 1883 |
Тэматыка | медыцына |
Мова | англійская |
Перыядычнасць | Раз у тыдзень |
ISSN | 0098-7484 і 1538-3598 |
Вэб-сайт | jama.ama-assn.org |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
JAMA: The Journal of the American Medical Association — штотыднёвы міжнародны медыцынскі часопіс, які выдаецца American Medical Association. Па стане на 2010 год JAMA з'яўляецца самым чытаным медыцынскім часопісам у свеце.[2] Імпакт фактар (2011) = 30,026.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Часопіс быў заснаваны ў 1883 годзе і з тых часоў выдаецца бесперапынна.
З самага першага выпуску JAMA публікуе матэрыялы даследаванняў і прац, якія належаць не Асацыяцыі, а аўтарам саміх матэрыялаў. Такім чынам American Medical Association здымае з сябе якую-небудзь адказнасць за выкарыстанне, невыкарыстанне ці няслушнае выкарыстанне публікуемых матэрыялаў.[3]
Рубрыкі і тыпы матэрыялаў
[правіць | правіць зыходнік]На рэгулярнай аснове JAMA публікуе матэрыялы наступных тыпаў:
- Нататкі рэдактара
- Каментары
- Медыцынскія навіны
- Агляды і водгукі
- Арыгінальныя даследаванні
- Перапіска
- Статыстычныя даныя
- Эсэ
Выданні на іншых мовах
[правіць | правіць зыходнік]Па стане на пачатак 2010 года часопіс выдаецца на 21 мове.
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ The ISSN portal — Paris: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 0098-7484
- ↑ Journal of the American Medical Association website Архівавана 26 красавіка 2012.
- ↑ JAMA & Archives Conditions of Use Архівавана 12 снежня 2007.