Перайсці да зместу

Чэмпіянат свету па футболе 1994

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чэмпіянат свету па футболе 1994
World Cup '94
Чэмпіянат свету па футболе 1994
Падрабязнасці чэмпіянату
Месца правядзення ЗША
Лік удзельнікаў 147
      у фінале 24
Прызавыя месцы
Чэмпіён Бразілія Бразілія (4-ы раз)
Другое месца Італія Італія
Трэцяе месца Швецыя Швецыя
Чацвёртае месца Балгарыя Балгарыя
Фінал Роўз Боўл
Пасадэна
Статыстыка чэмпіянату
Наведвальнасць 3 587 538  (68 991 за гульню)
Згуляна матчаў 52
Забіта галоў 141  (2.71 за гульню)
Бамбардзір(ы) Балгарыя Хрыста Стоічкаў
Расія Алег Саленка
6 галоў
1990
1998 >

XV чэмпіянат свету па футболе праходзіў з 17 чэрвеня па 17 ліпеня 1994 года ў ЗША. Чэмпіёнам, чацвёрты раз у сваёй гісторыі, стала зборная Бразіліі. Другое месца заняла зборная Італіі. Трэцяй сенсацыйна стала зборная Швецыі, якая паказала свой найлепшы футбол з 1958 года. Чацвёртае месца таксама сенсацыйна заняла Балгарыя, якая ў 1/4 фіналу выбіла са спаборніцтваў дзейснага на той момант чэмпіёна свету — зборную Германіі.

Упершыню ў фінальным матчы чэмпіянату свету не было забіта ніводнага мяча; таксама ўпершыню фінал завяршыўся ўнічыю, і для вызначэння чэмпіёна былі выкарыстаныя пасляматчавыя пенальці.