Перайсці да зместу

Хейна Элер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хейна Элер
эст.: Heino Eller
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 7 сакавіка 1887(1887-03-07)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 чэрвеня 1970(1970-06-16)[3][1][…] (83 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Жонка Anna Eller[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, музычны педагог, скрыпач
Інструменты скрыпка
Жанры сімфонія
Выхаванцы Яан Раэтс
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»
народны артыст СССР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хейна Элер (англ.: Heino Eller; 7 сакавіка 1887, Тарту — 16 чэрвеня 1970, Талін) — эстонскі кампазітар, скрыпач, педагог. Народны артыст СССР (1967). Адзін з заснавальнікаў сучаснай кампазітарскай школы Эстоніі.

Нарадзіўся 23 лютага (7 сакавіка) 1887 года ў Тарту. У 1907 годзе скончыў Юр’еўскае рэальнае вучылішча.

У дзяцінстве вучыўся ігры на скрыпцы і прыватным чынам вывучаў тэорыю музыкі. У 1907—1908 гадах навучаўся па класе скрыпкі, у 1913—1915 і 1919—1920 — па класе кампазіцыі і тэорыі музыкі ў Петраградскай кансерваторыі ў В. П. Калафаці. У 1908—1912 гадах вучыўся на юрыдычным факультэце Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта.

У 1910—1920 гадах — скрыпач у аркестрах драматычных тэатраў (у 1919—1920 — у аркестры Петраградскага Вялікага драматычнага тэатра). Паралельна, з 1917 па 1920 год — выкладчык класа скрыпкі ў музычнай школе.

У 1920—1940 гадах — выкладчык тэорыі музыкі і кампазіцыі і загадчык аддзялення тэорыі кампазіцыі ў Вышэйшай музычнай школе Тарту, з 1940 і да канца жыцця — у Талінскай кансерваторыі (цяпер Эстонская акадэмія музыкі і тэатра) (з 1940 — прафесар) .

У 1940 годзе — старшыня арганізацыйнага камітэта, з 1944 па 1953 — член праўлення Саюза кампазітараў Эстонскай ССР, апошнія гады — член праўлення Музычнага фонду Эстонскай ССР.

Памёр 16 чэрвеня 1970 года ў Таліне. Пахаваны на Лясных могілках.

Зноскі