Шырокая частка цела, т.зв. дыск, ад 60 см да 2,5 м і больш. Хваставая частка адасобленая, хвост тонкі, востраканцовы, даўжэйшы за цела; на ім адзін або некалькі шыпоў, дзе ёсць клеткі з ядавітым сакрэтам (уколы хвастаколавых небяспечныя і для чалавека). Скура гладкая або ўкрытая нешматлікімі шыпікамі.