Хама
Горад
Хама
حماه
| ||||||||||||||||||||||
Ха́ма (араб. حماه — крэпасць) — горад на беразе ракі Аронт у цэнтральнай частцы Сірыі, за 47 км на поўнач ад г. Хомс, за 209 км ад Дамаска. Галоўны горад аднайменнай мухафазы.
З насельніцтвам 696863 чал. з'яўляецца пятым па велічыні горадам Сірыі, пасля Дамаска, Халеба, Хомса і Латакіі. Вышыня над узроўнем мора — каля 270 м. Клімат — умерана гарачы з нізкім узроўнем вільготнасці
Важны сельскагаспадарчы і прамысловы цэнтр Сірыі. Тэкстыльная, харчовая, цэментавая, металургічная прамысловасць.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паселішчы ў Хаме існавалі з часоў неаліту і жалезнага веку. Пачынаючы прынамсі з сіра-хецкага перыяду засведчана найменне горада — Хамат, ад якога паходзіць яго сучасная назва. Нароўні з Дамаскам Хама была цэнтрам Арамейскай дзяржавы. Згадваецца ў Бібліі як сталіца Ханаанскага (Хамацкага) царства. Падчас заваявання Македоніяй горад атрымаў грэчаскую назву Эпіфанія (Епіфанія). Пазней перайшоў пад кантроль Візантыі. Заваяваны арабамі ў 638 ці 639 годзе.
З 1108 па 1188 гады горад знаходзіўся пад кантролем крыжакоў. У 1188 годзе Саладзін адваяваў яго. З 1299 года пад кантролем мамлюкаў. З пачатку XVI стагоддзя — у складзе Асманскай імперыі. Пасля Першай сусветнай вайны ў складзе Леванта пад кантролем Францыі пры мандаце ААН. З 1941 года — частка незалежнай Сірыі.
Разня ў Хаме
[правіць | правіць зыходнік]Разня ў Хаме (араб. مجزرة حماة) — трагічныя падзеі лютага 1982 года, калі армія Сірыі падвергла бамбардзіроўцы, а затым узяла штурмам горад Хама з мэтай здушыць паўстанне ісламістаў пад кіраўніцтвам братоў-мусульман.
Па розных ацэнках, ад 17,000 да 40,000 чалавек былі забіты (у тым ліку 1000 салдат),[1], значныя раёны старога горада разбураны.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Горад славіцца сваімі норыямі (сёння ў добрым стане знаходзяцца 22 норыі), якія выкарыстоўваліся для палівання садоў і вядомы з 1100 г. да н.э. Хоць гістарычна колы выкарыстоўваліся для ірыгацыі, сёння яны маюць, галоўным чынам, эстэтычныя функцыі. Іншая славутасць — палац Азема (Каср Азем), чый заснавальнік стаў пазней губернатарам Дамаска.
Вядомыя выхадцы
[правіць | правіць зыходнік]- Іаан Эпіфанскі — візантыйскі гісторык VI стагоддзя.
- Абдэль Хамід Сарадж — Старшыня Выканаўчага Савета Паўночнай Тэрыторыі Аб’яднанай Арабскай Рэспублікі (1960—1961).
- Хусні аль-Баразі — прэм’ер-міністр Сірыі (1942—1943).