Фрысландыя (гістарычная вобласць)
Выгляд
- Калі вы патрапілі сюды з перанакіравання "Фрызія", тое гл. арт. каралеўства Фрызія, а таксама Фрысландыя, значэнні
Фрызія (Фрысландыя) (фрыз.: Fryslân; нідэрл. н.-сакс. Freesland; ням.: і нідэрл.: Friesland; дацк.: Frisland) — гістарычная вобласць на ўзбярэжжы Паўночнага мора, якая займае яго ўчастак ад нідэрландскага возера Эйселмер прыкладна да ўзбярэжжа Даніі. Месца пражывання фрызаў.
Цяпер тэрыторыя Фрызіі (Фрысландыі) падзелена на тры часткі:
- Фрызія (Фрысландыя) (Заходняя Фрызія / Заходняя Фрысландыя) — правінцыя Нідэрландаў.
- Фрызія (Фрысландыя) — раён Ніжняй Саксоніі (Германія)
- Паўночная Фрызія (Фрысландыя) — раён Шлезвіга-Гольштэйна (Германія)
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Фрызы вядомыя з часоў рымскіх паходаў супраць германцаў. У Сярэднявеччы мелі ўласную дзяржаву. Паводка ў дзень Святой Люсіі, якая адбылася 14 снежня 1287 года, пазбавіла краіну значнай часткі тэрыторыі.