Уладзіслаў Алегавіч Ганчароў
Уладзіслаў Ганчароў | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі |
Поўнае імя | Уладзіслаў Алегавіч Ганчароў |
Спецыялізацыя | скачкі на батуце |
Нарадзіўся |
2 снежня 1995 (28 гадоў) |
Грамадзянства | Беларусь |
Альма-матар | |
Гады кар’еры | з 2002 |
Трэнеры | Вольга Анатольеўна Уласава |
Рост | 172 см |
Вага | 66 кг |
Спартыўнае званне | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уладзісла́ў Але́гавіч Ганчаро́ў (нар. 2 снежня 1995, Віцебск, Віцебская вобласць, Беларусь) — беларускі скакун на батуце. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2022)[1]. Алімпійскі чэмпіён 2016 года, сярэбраны і бронзавы прызёр чэмпіянатаў свету 2014 і 2015 гадоў, чэмпіён Еўропы 2014 года, сярэбраны прызёр Еўрапейскіх гульняў 2015 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў гімназію № 1 г. Віцебска. На Чэмпіянаце свету 2013 года ў індывідуальных спаборніцтвах заняў 8-е месца, у сінхронных скачках — 6-е месца[2].
Сярэбраны прызёр Еўрапейскіх гульняў 2015 года ў Баку ў індывідуальных і сінхронных скачках. У тым жа годзе на Чэмпіянаце свету ў Одэнсэ стаў срэбраным прызёрам у індывідуальных і сінхронных скачках і бронзавым у камандных спаборніцтвах[2].
На Чэмпіянаце Еўропы 2014 года ў Гімарайншы заваяваў золата ў індывідуальных спаборніцтвах і бронзу ў камандных спаборніцтвах, у сінхронных скачках заняў пятае месца. У тым жа годзе на Чэмпіянаце свету ў Дэйтона-Біч стаў срэбраным прызёрам у сінхронных скачках і бронзавым у індывідуальных спаборніцтвах[2].
На Чэмпіянаце Еўропы 2016 года ў Вальядалідзе заваяваў золата ў індывідуальных і сінхронных скачках і срэбра ў камандных спаборніцтвах[2]. У тым жа годзе дэбютаваў на летніх Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра, дзе ў індывідуальных скачах з адзнакай 61,745 бала заваяваў адзіны залаты медаль Беларусі на гэтых Гульнях.
З’яўляецца студэнтам кафедры гімнастыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.
Палітычныя погляды
[правіць | правіць зыходнік]Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[3][4].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- ордэн Айчыны ІІІ ступені (12 снежня 2016);
- ганаровае званне «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь» (25 лютага 2022)[5];
- ганаровае званне «Ганаровы грамадзянін горада Віцебска» (18 жніўня 2016);
- спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларускі спартыўны Алімп» (2017)[6].
Зноскі
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 лютага 2022 г. № 71 «Аб узнагароджанні»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2022. Праверана 25 лютага 2022.
- ↑ а б в г Владислав Гончаров (прыжки на батуте)
- ↑ Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
- ↑ Подписи . Праверана 8 снежня 2020.
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 лютага 2022 г. № 71 «Аб узнагароджанні»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2022. Праверана 25 лютага 2022.
- ↑ Падпісаны Указ аб прысуджэнні прэміі «Беларускі спартыўны Алімп» 2017 года
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уладзіслаў Алегавіч Ганчароў
- Нарадзіліся 2 снежня
- Нарадзіліся ў 1995 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебску
- Навучэнцы гімназіі №1 (Віцебск)
- Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
- Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
- Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь
- Лаўрэаты прэміі «Беларускі спартыўны Алімп»
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Спартсмены года Беларусі
- Скакуны на батуце Беларусі
- Ганаровыя грамадзяне Віцебска
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года
- Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года
- Чэмпіёны Еўропы па скачках на батуце
- Алімпійскія чэмпіёны па скачках на батуце
- Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года
- Асобы на марках