Тэадор Адорна
Тэадор Адорна | |
---|---|
ням.: Theodor Ludwig Wiesengrund Adorno | |
Дата нараджэння | 11 верасня 1903[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 жніўня 1969[3][1][…] (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Маці | Maria Calvelli-Adorno[d][7] |
Жонка | Gretel Adorno[d][7] |
Род дзейнасці | філосаф, кампазітар, музыказнавец, сацыёлаг, выкладчык універсітэта, літаратурны крытык, музычны крытык, аўтар афарызмаў, піяніст, пісьменнік, навуковы работнік, эстэтык |
Навуковая сфера | філасофія, сацыялогія[8], музыказнаўства[8] і эстэтыка[8] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Hans Cornelius[d] |
Вядомыя вучні | Юрген Хабермас |
Член у | |
Узнагароды | |
Цытаты ў Вікіцытатніку | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тэадор Людвіг Візенгрунд Адорна (ням.: Theodor Ludwig Wiesengrund Adorno; 11 верасня 1903, Франкфурт-на-Майне, Германская імперыя — 6 жніўня 1969, Вісп, Швейцарыя) — нямецкі філосаф яўрэйскага паходжання, сацыёлаг і тэарэтык музыкі. Прадстаўнік Франкфурцкай крытычнай школы.
Займаўся музыказнаўствам. Вучыўся і пасля выкладаў ва Франкфурцкім універсітэце імя Іагана Вольфганга Гётэ. З 1934 года быў у эміграцыі ў Вялікабрытаніі, з 1938 — у ЗША. З 1949 года — зноў у Франкфурце-на Майне, прафесар універсітэта. З 1953 кіраўнік Інстытута сацыяльных даследаванняў.
Распрацоўваў праблемы сацыялогіі культуры, музыкі і літаратуры. Выступаў з крытыкай культуры і грамадства (кніга «Дыялектыка Асветніцтва», 1948; сумесна з Максам Хоркхаймерам). Лічыў, што развіццё чалавецтва суправаджаецца нарастаючым супрацьстаяннем грамадства і прыроды, стратай індывідуальнай свабоды. Тэадор Адорна пісаў пра «новы тып варварства», які склаўся пад уплывам пашырэння спецыфічнай тэхналагічнай свядомасці. Адметнай рысай такой свядомасці з'яўляецца пастаяннае імкненне да падаўлення чалавечай індывідуальнасці, стварэння грамадства «татальнага адміністравання» і няўхільнай дэгуманізацыі яго членаў. Распрацаваў канцэпцыю «новай музыкі» як пратакольнай фіксацыі «непрасветленых пакут». Сярод асноўных работ — «Аўтарытарная асоба» (1950), «Уводзіны ў сацыялогію музыкі» (1962), «Негатыўная дыялектыка» (1966) і інш.
Зноскі
- ↑ а б в г Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 19. — ISBN 978-2-221-06888-5
- ↑ Theodor Wiesengrund Adorno // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Адорно Теодор // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Адорно Теодор // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 12 ліпеня 2024.
- ↑ а б в г д Catalog of the German National Library Праверана 27 ліпеня 2024.
- ↑ а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лютага 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тэадор Адорна
- Нарадзіліся 11 верасня
- Нарадзіліся ў 1903 годзе
- Нарадзіліся ў Франкфурце-на-Майне
- Памерлі 6 жніўня
- Памерлі ў 1969 годзе
- Памерлі ў кантоне Вале
- Пахаваныя на Франкфурцкіх галоўных могілках
- Выпускнікі Франкфурцкага ўніверсітэта імя Ёгана Вольфганга Гётэ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Камуністы Германіі
- Філосафы Германіі
- Сацыёлагі Германіі
- Постаці нямецкага музыказнаўства
- Франкфурцкая школа
- Філосафы XX стагоддзя
- Марксісты
- Сацыялогія культуры
- Сацыялогія мастацтва
- Філасофія мастацтва
- Даследчыкі фашызму
- Музычныя эстэтыкі